Мінамота-но Ёрытома

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Мінамота-но Ёрытома

Мінамота-но Ёрытома (9 мая 1147 -9 лютага 1199) — заснавальнік сёгуната Камакура і першы яго кіраўнік (у 1192-1199).

Нарадзіўся ў Хэян-кё, тагачаснай сталіцы Японіі, вядомай сёння як Кіёта. Ён быў трэцім сынам Мінамота-но Ёсітома, кіраўніка роду Мінамота, і яго старэйшай жонкі, дачкі Фудзівары-но Суэноры з роду Фудзівара.

Пачынаючы з IX стагоддзя, у Японіі вялікая ўлада засяродзілася ў руках сям'і Фудзівара, рэгентаў пры імператары. Аднак, калі ў сям'і Фудзівара не стала больш дачок - традыцыйных нявест для імператараў, нейкі час Японіяй кіравалі адхіленыя раней ад улады імператары. Затым на кароткі час высунуўся род Тайра, але зрынуты ім супернік - клан Мінамота - аб'яднаўся на чале з Мінамота-но Ёрытома і захапіў уладу. Ёрытома ўзяў сабе тытул «сэі-тайсёгун», які азначаў «вялікі генерал, які карае варвараў». З 1192 года ўся ўлада засяродзілася ў яго руках. Мінамота заснаваў свой ваенны ўрад у Камакура, ад назвы якой атрымаў імя яго сёгунат.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Папярэднік:
Камакурскі сёгун:
Мінамота-но Ёрытома

1192—1199
Пераемнік:
Мінамота-но Ёрыіэ