Мінгечэвірскае вадасховішча
Мінгечэвірскае вадасховішча | |
---|---|
Mingəçevir su anbarı | |
| |
Морфаметрыя | |
Вышыня над узроўнем мора | 83 м |
Даўжыня | 70 км |
Шырыня | 18 км |
Плошча | 605 км² |
Аб’ём | 16 100 гектаметр кубічны |
Найбольшая глыбіня | 75 м |
Сярэдняя глыбіня | 26 м |
Басейн | |
Упадаюць | Кура (рака), Іоры, Алазані |
Выцякаюць | Кура |
Размяшчэнне | |
Краіна | Азербайджан |
|
|
|
|
|
|
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Мінгечэвірскае вадасховішча, раней Мінгечаурскае (азерб.: Mingəçevir su anbarı), — вадасховішча ў Азербайджане на рацэ Кура, утворанае пры будаўніцтве Мінгечэвірскай ГЭС блізу горада Мінгечэвір. Другі па памерах пасля возера Севан водны аб'ект Закаўказзя.
Плаціна ГЭС будавалася ў 1945–1953 гг.. у месцы, дзе рака Кура цячэ паўз гару Боздаг (Bozdağ). Ва ўмовах засушлівага клімату штучнае возера аб'ёмам 15,73 км³ напаўнялася да максімальнага ўзроўню толькі ў 1959, 1963, 1968, 1973, 1975, 1976, 1978, 1988 і 2010. Даўжыня берагавой лініі — 247 км, максімальная глыбіня — 75 метраў. Берагі вадаёма месцамі скалістыя, дзе-нідзе — глініста-пясчаныя. Для апошніх характэрныя апоўзні.
Акрамя выпрацоўкі электраэнергіі (каля 1 млрд кВт*гадз штогод), вадасховішча выкарыстоўваецца ў рыбнай гаспадарцы. Налічваецца 31 від рыб, з іх 12 відаў маюць прамысловае значэнне. Рыбагаспадарчае асваенне вадасховішча ўскладнена, паколькі зона затаплення не была ачышчана ад лесу і хмызняку. Воды Мінгечэвіра забіраюцца для камунальных патрэб і арашэння, дзеля чаго ад возера адыходзяць Верхнекарабахскі і Верхнешырванскі каналы.
Ваенныя эксперты мяркуюць, што Мінгечэвірскі гідравузел можа мець выключную ролю ў выпадку баявых дзеянняў паміж Азебайджанам і Арменіяй. Паводле некаторых ацэнак, знішчэнне дамбы прывядзе да затаплення значнай часткі Азербайджана.[1]