Мінесоцкі ўніверсітэт у Дулуце

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Мінесоцкі ўніверсітэт у Дулуце
англ.: University of Minnesota Duluth
Выява лагатыпа
Арыгінальная назва англ.: University of Minnesota Duluth
Заснаваны 1947
Студэнты 11 200 і 10 858[1]
Размяшчэнне Дулут, Мінесота, ЗША
Сайт d.umn.edu
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Мінесоцкі ўніверсітэт у Дулуце (англ.: University of Minnesota Duluth) — амерыканская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта, які месціцца ў горадзе Дулут у штаце Мінесота, ЗША.

Агульная характарыстыка[правіць | правіць зыходнік]

Універсітэт у Дулуце з'яўляецца часткай сістэмы Мінесоцкага ўніверсітэта і прапануе 17 ступеняў бакалаўра па 87 спецыяльнасцях, магістратуру па 24 розных галінах, а таксама двухгадовую праграму ў школе медыцыны і чатырохгадовую праграму фармацэўтычнага каледжа.

Кампус універсітэта складаецца з больш чым 50 будынкаў на 99 гектарах зямлі з выглядам на возера Верхняе. Большасць будынкаў кампуса злучаныя крытымі пераходамі. Універсітэт таксама мае музей мастацтва, планетарый, мюзік-хол, цэнтр выканальніцкіх мастацтваў і інш

Структура[правіць | правіць зыходнік]

  • Каледж адукацыі і сацыяльных паслуг
  • Каледж мастацтваў і сацыяльна-гуманітарных навук
  • Школа бізнесу і эканомікі
  • Каледж навукі і інжынерыі
  • Школа медыцыны
  • Каледж фармацыі
  • Школа магістратуры

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Заўвагі[правіць | правіць зыходнік]

  1. https://www.d.umn.edu/about-umd/ Праверана 2 чэрвеня 2020.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]