Мір Абдульфат-хан Мір Рза Хан-аглы Талышынскі (Агахан)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Мір Абдульфат-хан Мір Рза Хан-аглы Талышынскі
Дата нараджэння 19 верасня 1885(1885-09-19)
Месца нараджэння
Дата смерці 21 снежня 1949(1949-12-21) (64 гады)
Месца смерці
Грамадзянства
Род дзейнасці урач, навуковец
Навуковая сфера траўматалогія
Месца працы
Навуковая ступень доктар медыцынскіх навук (1937)
Навуковае званне
Альма-матар

Мір Абдульфат-хан Мір Рза Хан-аглы Талышынскі (Ага-хан) (азерб.: Əbülfət Talışınski) (19 верасня 1885, Ленкарань — 21 снежня 1949, Баку) — азербайджанскі ўрач, украінскі дыпламат. Віцэ-консул Украінскай Народнай Рэспублікі ў Азербайджане[1]. Доктар медыцынскіх навук (1937), прафесар (1939).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся 19 верасня 1885 года ў горадзе Ленкарань Бакінскай губерні ў сям’і патомнага двараніна. У 1909 годзе скончыў Бакінскую гімназію. У 1916 годзе скончыў медыцынскі факультэт Універсітэта Святога Уладзіміра.

З 1916 па сакавік 1917 года працаваў ардынатарам у Харкаўскім шпіталі Таварыства Чырвонага крыжа.

У красавіку 1917 года пачаў працаваць у хірургічным аддзяленні Бакінскай гарадской клінічнай бальніцы.

У 1919 годзе ганаровы віцэ-консул УНР у Азербайджане.

З 1920 года працуе на кафедры агульнай хірургіі Бакінскага дзяржаўнага ўніверсітэта.

У 1930 годзе заснаваў аддзяленне траўматалогіі ў Бакінскай бальніцы імя М. A. Сямашкі.

У 1935 годзе ён выдаў першы падручнік па траўматалогіі на азербайджанскай мове для студэнтаў медыцынскага інстытута.

У 1938—1944 гадах загадваў аддзяленнем траўматалогіі-артапедыі і ваенна-палявой хірургіі Азербайджанскага інстытута ўдасканалення ўрачоў.

Адначасова ў гады Вялікай Айчыннай вайны быў галоўным хірургам ваеннага шпіталя.

Пасля заканчэння Другой сусветнай вайны заснаваў Бакінскі навукова-даследчы інстытут траўматалогіі і рэканструктыўнай хірургіі, дзе ўзначаліў аддзяленне траўматалогіі-артапедыі, якім кіраваў да канца жыцця.

Памёр 21 снежня 1949 года ў Баку[2].

Сям’я[правіць | правіць зыходнік]

  • бацька — Мір-Рза-Кулі-хан Талышынскі (1863—1932)
  • Жонка — Кішвяр-ханым, Мір — дачка Хашым-бека Талышханава
  • Меў двое дзяцей: Адыля-Ханым (Ляля-ханум) і Мір-Абасгулу-Хан (Талышынскі) Азіз.

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]