Міхал Корбут

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Міхал Корбут
Корчак
Корчак
падкаморы Навагрудскага павета[d]

Нараджэнне 1795
Род Карафа-Корбуты[d]
Бацька Іосіф Антон Корбут
Жонка Соф’я са Слізняў[d]
Навуковая ступень кандыдат філасофіі[d]
Званне паручнік

Міхаіл Філіп Сігізмунд Антон Корбут — дзяржаўны служачы, памешчык Навагрудскага павета.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Паходзіў са шляхецкага роду Карафа-Корбутаў герба «Корчак». Сын Іосіфа Антона Корбута, чашніка і маршалка навагрудскага, і Саламеі з Гінтараў, дачкі стольніка навагрудскага.

Ахрышчаны 2 мая 1795 г. у Нясвіжскім касцёле. Кандыдат філасофіі. Падкаморы навагрудскі.

Паручнік 17-га палка кавалерыі войска польскага, «не вядома, ці служыў ён у войсках Герцагства Варшаўскага і ці ўвайшоў пасля асабіста ў склад былых войскаў Царства Польскага». У адстаўцы з 19 ліпеня 1817 г. З 1824 г. валодаў маёнткам Дамашэвічы Навагрудскага павета (у 1832 г. 100 рэвізскіх душ).

Прызнаны ў дваранстве пастановамі ад 25.09.1826 г. Гродзенскага дваранскага дэпутацкага сходу з унясеннем у 6-ю частку радаводнай кнігі дваран Гродзенскай губерні, Мінскага дваранскага дэпутацкага сходу ад 30.03.1850 г. з унясеннем у 6-ю частку радаводнай кнігі дваран Мінскай губерні, 12.03.1851 г. з унясеннем у 3-ю частку радаводнай кнігі дваран Мінскай губерні. Зацверджаны ўказам Сената.

Сям’я[правіць | правіць зыходнік]

Магіла жонкі Соф’і са Слізняў (1806—1878) на Друцкаўшчынскіх могілках

У шлюбе з Соф’яй са Слізняў (22 ліпеня 1805 — 24 студзеня 1878), дачкой харунжага навагрудскага Яна Слізня і сястрой скульптара Рафала. Жонка Соф’я пахаваная на могілках у Друцкаўшчыне (магіла знішчана).

Меў двух сыноў, якія, відаць, памерлі ў раннім дзяцінстве, і дачок, якія валодалі спадчыннымі маёнткамі Рудаўка і Ужанка Навагрудскага павета (у 1786 г. больш за 1000 дзесяцін зямлі):

  • Іосіф (нар. 1823);
  • Ян (нар. 1825);
  • Мацільда, у шлюбе з Кукевічам;
Магіла дачкі Саламеі ў Рудаўцы
  • Саламея[d] (1831 — 18 лютага 1907). У 1892 г. перасялілася разам з сястрой Соф’яй у г. Варшаву, дзе і памерла. Пахавана на могілках у Рудаўцы;
  • Соф’я. У 1892 г. перасялілася разам з сястрой Саламеяй у г. Варшаву;
Магіла дачкі Міхаліны ў Воўкавічах
  • Міхаліна, у шлюбе з Беліковічам.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]