Міхал Яўстахій Валовіч

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Міхал Яўстахій Валовіч
падстолі ашмянскі[d]
1669 — 1676
падкаморы слонімскі[d]
1677 — 1685

Смерць 1689
Род Валовічы
Бацька Самуэль Валовіч

Міхал Яўстахій Валовіч (? — 1689) — дзяржаўны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Паходзіў са шляхецкага роду Валовічаў герба «Багорыя». Нарадзіўся ў сям’і Самуэля Валовіча. Згадваецца у 1645 г. пры падзеле з братамі бацькоўскай маёмасці.

Падстолі ашмянскі ў 1669—1676 гг., слонімскі падкаморы ў 1677—1685 гг. Электар караля польскага і вялікага князя літоўскага Міхала Карыбута Вішнявецкага ў 1669 г.

Памёр у 1689 г., у падымным рэестры Слонімскага павета за 1690 г. згадваюцца яго удава i сын Юрый, падкаморыч слонімскі.

Сям’я[правіць | правіць зыходнік]

З 1674 года ў шлюбе з княжной Соф’яй Яганнай з Масальскіх, якая згадваецца ў 1695 г. як уладальніца маёнтка Рудзевічы ў Ваўкавыскім павеце.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]