Міхаіл Захаравіч Пізенгольц

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Міхаіл Захаравіч Пізенгольц
Дата нараджэння 15 ліпеня 1926(1926-07-15)
Месца нараджэння
Дата смерці 1 красавіка 2003(2003-04-01) (76 гадоў)
Месца смерці
Дзеці Уладзімір Міхайлавіч Пізенгольц[d]
Род дзейнасці эканаміст, педагог
Месца працы
Навуковая ступень доктар эканамічных навук (1968)
Навуковае званне
Альма-матар

Міхаіл Захаравіч Пізенгольц (руск.: Михаил Захарович Пизенгольц; 15 ліпеня 1926, Хойнікі Рэчыцкага павета Гомельскай губерні1 красавіка 2003, Масква) — савецкі эканаміст, педагог. Спецыяліст у галіне фінансавай дзейнасці буйных сельскагаспадарчых прадпрыемстваў. Доктар эканамічных навук (1968), прафесар (1968).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў эканамічны факультэт Маскоўскага дзяржаўнага ўніверсітэта (1951). У 1951—1954 гадах інспектар аддзялення Дзяржбанка ў горадзе Бор Горкаўскай вобласці. У 1957—1990 гадах старшы выкладчык, дацэнт, прафесар, загадчык кафедры статыстыкі і бухгалтарскага ўліку Варонежскага сельскагаспадарчага інстытута. У 1990—2000 гадах прафесар кафедры бухгалтарскага ўліку Усесаюзнага (Расійскага) сельскагаспадарчага інстытута завочнай адукацыі (горад Масква). З 2001 года прафесар Маскоўскага універсітэта спажыўкааперацыі.

Аўтар звыш 100 работ.

Сын — Пізенгольц Уладзімір Міхайлавіч — прафесар кафедры эканомікі прадпрыемства і прадпрымальніцтва Расійскага ўніверсітэта дружбы народаў.

Навуковыя працы[правіць | правіць зыходнік]

  • «Учёт затрат и финансовых результатов в колхозах» (Москва, 1963),
  • «Учёт затрат и закрытия счетов» (Москва, 1972),
  • «Бухгалтерский учёт в сельском хозяйстве» (Москва, 1987).

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

  • [1](недаступная спасылка)