Міхаіл Захаравіч Пізенгольц
Міхаіл Захаравіч Пізенгольц | |
---|---|
Дата нараджэння | 15 ліпеня 1926 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 1 красавіка 2003 (76 гадоў) |
Месца смерці | |
Дзеці | Уладзімір Міхайлавіч Пізенгольц[d] |
Род дзейнасці | эканаміст, педагог |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар эканамічных навук (1968) |
Навуковае званне | |
Альма-матар |
|
Міхаіл Захаравіч Пізенгольц (руск.: Михаил Захарович Пизенгольц; 15 ліпеня 1926, Хойнікі Рэчыцкага павета Гомельскай губерні — 1 красавіка 2003, Масква) — савецкі эканаміст, педагог. Спецыяліст у галіне фінансавай дзейнасці буйных сельскагаспадарчых прадпрыемстваў. Доктар эканамічных навук (1968), прафесар (1968).
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Скончыў эканамічны факультэт Маскоўскага дзяржаўнага ўніверсітэта (1951). У 1951—1954 гадах інспектар аддзялення Дзяржбанка ў горадзе Бор Горкаўскай вобласці. У 1957—1990 гадах старшы выкладчык, дацэнт, прафесар, загадчык кафедры статыстыкі і бухгалтарскага ўліку Варонежскага сельскагаспадарчага інстытута. У 1990—2000 гадах прафесар кафедры бухгалтарскага ўліку Усесаюзнага (Расійскага) сельскагаспадарчага інстытута завочнай адукацыі (горад Масква). З 2001 года прафесар Маскоўскага універсітэта спажыўкааперацыі.
Аўтар звыш 100 работ.
Сын — Пізенгольц Уладзімір Міхайлавіч — прафесар кафедры эканомікі прадпрыемства і прадпрымальніцтва Расійскага ўніверсітэта дружбы народаў.
Навуковыя працы[правіць | правіць зыходнік]
- «Учёт затрат и финансовых результатов в колхозах» (Москва, 1963),
- «Учёт затрат и закрытия счетов» (Москва, 1972),
- «Бухгалтерский учёт в сельском хозяйстве» (Москва, 1987).
Зноскі
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- [1](недаступная спасылка)
- Нарадзіліся 15 ліпеня
- Нарадзіліся ў 1926 годзе
- Нарадзіліся ў Хойніках
- Памерлі 1 красавіка
- Памерлі ў 2003 годзе
- Памерлі ў Маскве
- Выкладчыкі Варонежскага дзяржаўнага аграрнага ўніверсітэта
- Выкладчыкі Расійскага аграрнага завочнага ўніверсітэта
- Выкладчыкі Расійскага ўніверсітэта кааперацыі
- Дактары эканамічных навук
- Прафесары
- Выпускнікі эканамічнага факультэта МДУ
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Эканамісты Расіі
- Эканамісты СССР