Міхаіл Іванавіч Афонін

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Міхаіл Іванавіч Афонін
Дата нараджэння 11 лістапада 1908(1908-11-11)
Месца нараджэння
Дата смерці 1990
Род дзейнасці навуковец
Навуковая сфера раслінаводства
Месца працы
Навуковая ступень доктар сельскагаспадарчых навук
Навуковае званне прафесар
Альма-матар
Партыя
Прэміі
прэмія Савета Міністраў СССР
Узнагароды
ордэн Кастрычніцкай Рэвалюцыі ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга Ордэн «Знак Пашаны» Ордэн «Знак Пашаны»

Міхаіл Іванавіч Афонін (руск.: Афонин Михаил Иванович; 11 лістапада 1908, Масква — 1990) — беларускі савецкі вучоны ў галіне раслінаводства. Доктар сельскагаспадарчых навук (1970), прафесар (1971). Заслужаны дзеяч навукі БССР (1973)[1][2].

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў Маскоўскую сельскагаспадарчую акадэмію імя К. А. Ціміразева ў 1932 годзе[2]. Дырэктар Усесаюзнага НДІ лёну ў 1945—1952 гг[2]. З 1952 г. загадчык аддзела селекцыі і тэхналогіі лёну Беларускага НДІ земляробства[1].

Навуковая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Працы па біялогіі, селекцыі і агратэхніцы лёну-даўгунцу. Пад кіраўніцтвам Афоніна выведзеныя сарты лёну-даўгунцу Аршанскі 2, Аршанскі 72[2], распрацаваны тэхналогія камбайнавай уборкі лёну з саломай, якая сцелецца на ільнішчы[2], і агратэхніка вырошчвання павышанага ўраджаю ільновалакна і насення ва ўмовах Беларусі[1]. Аўтар шэрагу патэнтаў[3].

Сярод апублікаванага:

  • Агротехнические приемы возделывания льна в Белоруссии [Текст] / М. И. Афонин, В. И. Рубан. — Минск: Госсельхозиздат БССР, 1961. — 18 с.; 17 см. — (Б-чка льновода).
  • Селекция и прогрессивная технология возделывания льна в БССР / М. И. Афонин, Н. Г. Коренский. — Минск: БелНИИНТИ, 1979. — 49 с.; 20 см. — (Сер. "Сел. хоз-во* Обзор. информ. / Белорус. НИИ НТИ и техн.-экон. исслед.).

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

  • Лаўрэат прэміі Савета Міністраў СССР
  • ордэн Кастрычніцкай Рэвалюцыі
  • ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга (двойчы)
  • ордэнам «Знак Пашаны» (двойчы)
  • медалі

Зноскі

  1. а б в Афонин Михаил Иванович // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 34. — 737 с.
  2. а б в г д Лён 2009, с. 19.
  3. База патентов РФ на изобретения и промышленные образцы (руск.)

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 1. Ааліты — Гасцінец / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — 575 с., іл. — 10 000 экз. — С. 178.
  • Республика Беларусь : энциклопедия. [В 7 т.]. Т. 2. — Минск, 2006.
  • Беларуская энцыклапедыя. У 18 т. Т. 2. — Мінск, 1996.
  • Лён (руск.) / сост. Л. В. Ловчая; под общ. ред. И. А. Голуба; худож. В. В. Котович. — Минск: Беларус. Энцыкл. імя П. Броўкі, 2009. — 168 с.: ил..