Міхаіл Іванавіч Аўтушка

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Міхаіл Іванавіч Аўтушка
Дата нараджэння 10 лютага 1950(1950-02-10) (74 гады)
Месца нараджэння
Род дзейнасці геахімік, геолаг
Месца працы
Навуковая ступень кандыдат геолага-мінералагічных навук (1984)
Альма-матар

Міхаіл Іванавіч Аўтушка (нар. 10 лютага 1950, Ліпск) — беларускі вучоны ў галіне геахіміі і геалогіі. Кандыдат геолага-мінералагічных навук (1984).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Пасля заканчэння Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта (1973) працаваў у ім дырэктарам геалагічнага музея, загадчыкам галіновай навукова-даследчай лабараторыі «Мінеральна-сыравінныя рэсурсы Беларусі», дацэнтам кафедры мінералогіі, петраграфіі і геахіміі. У 1990—1997 гг. старшы навуковы супрацоўнік Інстытута механікі металапалімерных сістэм АН Беларусі, Навукова-даследчага інстытута радыялогіі Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Беларусі. 3 1997 года загадчык лабараторыяй біягеахіміі тэхнагенных радыянуклідаў Рэспубліканскага навукова-даследчага ўнітарнага прадпрыемства «Інстытут радыялогіі».

Навуковая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Асноўныя кірункі даследаванняў — геахімія і карысныя выкапні крышталічнага фундамента Беларусі, заканамернасці міграцыі радону ў паверхневых грунтах, біягеахімія тэхнагенных радыянуклідаў, радыяэкалогія. Аўтар навуковых артыкулаў.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Аўтушка Міхаіл Іванавіч // Памяць: Докшыцкі раён : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.]; уклад. А. В. Скараход; мастак Э. Э. Жакевіч. — Мінск : БелЭн, 2004. — С. 618.