Міхаіл Аляксандравіч Чалісаў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Міхаіл Аляксандравіч Чалісаў
руск.: Михаил Александрович Чалисов
Дата нараджэння 14 сакавіка 1898(1898-03-14)
Месца нараджэння
Дата смерці 26 ліпеня 1973(1973-07-26) (75 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Род дзейнасці навуковец, урач, псіхіятр, выкладчык універсітэта, загадчык кафедры
Навуковая сфера псіхіятрыя
Месца працы
Навуковая ступень доктар медыцынскіх навук[1] (1941)
Навуковае званне
Альма-матар
Навуковы кіраўнік Аляксандр Іванавіч Юшчанка[d]

Міхаіл Аляксандравіч Ча́лісаў[2] (руск.: Михаил Александрович Чалисов; 2 (14) сакавіка 1898, Таганрог — 26 ліпеня 1973, Мінск) — урач, вучоны ў галіне псіхіятрыі, доктар медыцынскіх навук (1941), прафесар (1945).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў Таганрогу. У 1916—1917 гадах вучыўся ў Петраградскім псіханеўралагічным інстытуце, у 1917—1919 гадах у Данецкім універсітэце[3]. У 1919 годзе быў мабілізаваны і да 1920 года служыў радавым у белай арміі ў Новачаркаску, у 1920 годзе — лекарскі памочнік у Чырвонай Арміі[3]. У 1920—1921 гадах вучыўся на медыцынскім факультэце Данецкага ўніверсітэта, 1921—1922 гадах працаваў урачом у амбулаторыі, загадчыкам халернага барака ў Цюмені, памочнікам галоўнага ўрача павятовай бальніцы ў горадзе Ішым[3]. У 1923 годзе скончыў медыцынскі факультэт Данецкага ўніверсітэта, працаваў ардынатарам клінікі нервовых і душэўных хвароб (у 1926—1930 гг. асістэнтам) і адначасова асістэнтам кабінета па вывучэнню злачынца і злачыннасці. У 1930—1932 гг. займаў пасаду загадчыка эксперыментальна-лабараторнага аддзялення Інстытута псіхіятрыі ў Харкаве, у 1932—1933 — старэйшага асістэнта клінікі неўрозаў, загадчыка біяхімічнага аддзела Усеўкраінскай псіханеўралагічнай лабараторыі. У 1933—1941 гадах на пасадзе загадчыка кафедры Сталінскага медыцынскага інстытута. Абараніў доктарскую дысертацыю ў 1941 годзе. У 1941—1944 гадах у Свярдлоўскай вобласці — загадчык фізіятэрапеўтычнага кабінета, начальнік медыцынскай часткі, начальнік эвакашпіталя. У 1944—1946 гадах на пасадзе загадчыка кафедры ў Сталінскім медыцынскім інстытуце, у 1946—1949 — прафесар кафедры псіхіятрыі ў 2-м Маскоўскім медыцынскім інстытуце, у 1949—1951 гадах — кансультант санаторыя УЦСПС.

У 1951—1973 гадах М. А. Чалісаў на пасадзе загадчыка кафедры псіхіятрыі Мінскага медыцынскага інстытута і адначасова ў 1952—1968 гадах — галоўны псіхіятр Міністэрства аховы здароўя БССР.

У 1968 годзе ўдзельнічаў у прымусовым «лячэнні» (за палітычныя погляды) іншадумца Анатоля Сідарэвіча. У прыватнасці, супраць Сідарэвіча прымяняліся інсулінавы шок і аміназін[4].

Памёр 26 ліпеня 1973 года, пахаваны на Паўночных могілках у Мінску[3].

Навуковая і грамадская дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

М. А. Чалісаву належаць навуковыя працы па клінічнай псіхіятрыі. Таксама займаўся пытаннямі біяхіміі чалавека, лячэння шызафрэніі (прапанаваў метад яе інсулінавай тэрапіі), праблемы алкагалізму[3]. Правёў першыя ў СССР вопыты па стварэнню эксперыментальных мадэляў кататанічнага сіндрому[3].

Займаў пасаду старшыні Беларускага навуковага таварыства неўрапатолагаў і псіхіятраў. Уваходзіў у склад Вучонага савета Міністэрства аховы здароўя БССР, рэдакцыйнай калегіі часопіса «Невропатология и психиатрия» і быў сарэдактарам раздзела «Псіхіятрыя» Вялікай медыцынскай энцыклапедыі[3].

Аўтар больш за 80 навуковых прац, у тым ліку 2 манаграфій[3]. Пад яго кіраўніцтвам абаронены 2 доктарскія і 8 кандыдацкіх дысертацый. Удзельнічаў у падрыхтоўцы і правядзенні рэспубліканскіх з’ездаў і канферэнцый псіхіятраў, удзельнічаў у міжнародных з’ездах і канферэнцыях.

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Узнагароджаны медалямі, Ганаровай граматай Вярхоўнага Савета БССР[3].

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]

  1. а б http://unicat.nlb.by/opac/pls/dict.prn_ref?tu=r&tq=v0&name_view=va_aall&a001=BY-SEK-191494&strq=l_siz=20
  2. БелЭн 2003.
  3. а б в г д е ё ж з Чалисов Михаил Александрович (02(14).03.1898-26.07.1973)(недаступная спасылка) (руск.) // Сайт БДМУ
  4. А потым быў жнівень 1968 года… Анатоль Сідарэвіч — пра карную псыхіятрыю ў БССР: [Інтэрв’ю]. Публікацыю падрыхтавалі Ларыса Андросік і Алег Дзярновіч // Наша ніва. 1997. 27 студзеня. С. 6-7.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]