Міхаіл Трафімавіч Анішчык
Міхаіл Трафімавіч Анішчык | |
---|---|
Род дзейнасці | палітык |
Дата нараджэння | 16 кастрычніка 1905 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 8 лютага 1973 (67 гадоў) |
Месца працы | |
Партыя | |
Член у | |
Узнагароды і прэміі |
Міхаіл Трафімавіч Анішчык (16 кастрычніка 1905, в. Була, Івацэвіцкі раён — 8 лютага 1973) — дзеяч рэвалюцыйнага руху ў Заходняй Беларусі[1].
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Член КПСС з 1925 г. З 1926 г. у Беларускай сялянска-рабочай грамадзе. У 1929 г. сакратар Слонімскага акруговага камітэта КСМЗБ. У 1934 г. сакратар Слонімскага акруговага камітэта КПЗБ. За рэвалюцыйную дзейнасць тройчы заключаны ў турму[1]. У 1939 падчас уз'яднання Заходняй Беларусі Чырвонай Арміяй ствараў атрады рабочай гвардыі. Пасля ўз'яднання Заходняй Беларусі з БССР старшыня Слонімскага гарвыканкама. У гады Вялікай Айчыннай вайны ў Чырвонай Арміі, з чэрвеня 1943 г. ў тыле ворага, памочнік упаўнаважанага ЦК КП(б)Б і Беларускага штаба партызанскага руху па Баранавіцкай вобласці, кіраўнік Слонімскага межрайпартцэнтра КП(б)Б, рэдактар яго падпольнага органа — газеты «Вольная праца»[1]. Пасля вайны на партыйнай і савецкай рабоце. Дэпутат Вярхоўнага Савета БССР у 1955—1963 гг[1].
Зноскі
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі. Энцыклапедычны даведнік у 10 тамах (15 кнігах). Т. 1. Абрамовіч—Кушаль. / Укладальнік Л. У. Маракоў. — Смаленск, 2003. — 480 с. — ISBN 985-6374-04-9.
- ЭГБ, т. 1.
- Асобы
- Нарадзіліся 16 кастрычніка
- Нарадзіліся ў 1905 годзе
- Нарадзіліся ў Слонімскім павеце (Расійская імперыя)
- Памерлі 8 лютага
- Памерлі ў 1973 годзе
- Члены БСРГ
- Члены КПСС
- Члены Камуністычнай партыі Заходняй Беларусі
- Члены Камуністычнага саюза моладзі Заходняй Беларусі
- Кавалеры ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга
- Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 4-га склікання
- Нарадзіліся ў Івацэвіцкім раёне
- Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 5-га склікання
- Старшыні гарадскіх выканаўчых камітэтаў Беларусі
- Старшыні Слонімскага гарадскога выканаўчага камітэта
- Ганаровыя грамадзяне Слоніма