Баранавіцкая вобласць

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Баранавіцкая вобласць
Баранавіцкая вобласць
Краіна Беларуская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка
Уваходзіць у Беларуская ССР
Адміністрацыйны цэнтр Горад Баранавічы
Афіцыйная мова руская, беларуская

Бара́навіцкая вобласць — адміністрацыйная адзінка на тэрыторыі Беларускай ССР, існавала з 4 снежня 1939 па 8 студзеня 1954, калі была скасавана падчас працэсу ўзбуйнення абласцей. Адміністрацыйны цэнтр — горад Баранавічы.

Пасля ліквідацыі вобласці адміністрацыйныя раёны ўвайшлі ў склад Брэсцкай, Гродзенскай, Мінскай і Маладзечанскай абласцей. Горад Баранавічы ўвайшоў у склад Брэсцкай вобласці.

Адміністрацыйны падзел[правіць | правіць зыходнік]

Першапачаткова вобласць дзялілася на 8 паветаў: Баранавіцкі, Валожынскі, Лідскі, Нясвіжскі, Навагрудскі, Слонімскі, Стаўбцоўскі і Шчучынскі. У 1940 паветы былі скасаваныя, а вобласць падзялілі на раёны: Быценскі, Валеўскі, Васілішкаўскі, Валожынскі, Воранаўскі, Гарадзішченскі, Дзятлаўскі, Жалудоцкі, Зэльвенскі, Івянецкі, Іўеўскі, Клецкі, Казлоўшчынскі, Лідскі, Любчанскі, Ляхавіцкі, Мірскі, Мастоўскі, Нясвіжскі, Навагрудскі, Навамышскі, Радунскі, Слонімскі, Стаўбцоўскі, Шчучынскі і Юрацішкаўскі. У канцы года Валеўскі раён быў пераіменаваны ў Карэліцкі.

У 1954 у Гродзенскую вобласць былі перададзеныя Васілішкаўскі, Воранаўскі, Жалудоцкі, Зэльвенскі, Іўеўскі, Лідскі, Любчанскі, Мірскі, Мастоўскі, Радунскі і Шчучынскі раёны, а Валожынскі, Івянецкі і Юрацішкаўскі раёны адышлі да Маладзечанскай вобласці, Нясвіжскі, Стаўбцоўскі, Клецкі ўвайшлі ў склад Мінскай вобласці.