Міхаіл Конанавіч Зубрыцкі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Міхаіл Конанавіч Зубрыцкі
Дата нараджэння 2 красавіка 1931(1931-04-02) (93 гады)
Месца нараджэння
Род дзейнасці урач, галоўны ўрач, медыцынскі адміністратар, эпідэміёлаг, выкладчык універсітэта, загадчык кафедры, дэкан, гігіеніст
Месца працы
Навуковая ступень кандыдат медыцынскіх навук[1] (1971)
Навуковае званне
Альма-матар
Узнагароды

Міхаіл Конанавіч Зубрыцкі (нар. 2 красавіка 1931, в. Камень, Старобінскі раён, Бабруйская акруга) — беларускі эпідэміёлаг, гігіеніст, арганізатар аховы здароўя. Кандыдат медыцынскіх навук (1971), дацэнт (1974).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў Бабруйскую фельчарскую школу (1950), Мінскі дзяржаўны медыцынскі інстытут (1960; аспірантура, 1969).

Месца працы, пасада: Старобінская раённая бальніца (1950—1951, фельчар); Паліклініка МУС БССР (1952—1954, фельчар); Проціэпідэмічнае ўпраўленне Міністэрства аховы здароўя БССР (1954—1956, старшы санітар); Рэспубліканская станцыя санітарнай авіяцыі (1956—1960, фельчар); Мінская абласная санітарна-эпідэміялагічная станцыя (1960—1966, у 1962—1966 — галоўны ўрач, адначасова намеснік загадчыка Мінскага абласнога аддзела аховы здароўя); Беларускі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт (1966—2008; кафедра сацыяльнай гігіены і арганізацыі аховы здароўя, дацэнт, у 1974—1979 — дэкан санітарна-гігіенічнага факультэта, у 1978—1995 — загадчык кафедры).

Навуковая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Навуковыя інтарэсы: праблемы здароўя насельніцтва, пераважна дзіцячага; пытанні гісторыі медыцыны і аховы здароўя Беларусі.

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Узнагароды: званне «Заслужаны работнік народнай адукацыі Рэспублікі Беларусь» (1992), значок «Выдатнік аховы здароўя» (1971), ганаровыя граматы Савета Міністраў СССР і УЦСПС (1987), Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Детская и перинатальная смертность в Минске : (социально-гигиенический очерк) : автореферат диссертации … кандидата медицинских наук : 784 / М. К. Зубрицкий. — Минск, 1971.
  • Зубрицкий Михаил Кононович // Руководители санитарно-эпидемиологической службы Республики Беларусь. — Минск, 2001. — С. 33.
  • Зубрицкий Михаил Кононович // Организаторы здравоохранения Республики Беларусь. — Минск, 2002. — С. 41.
  • Зубрицкий Михаил Кононович: (К 60-летию со дня рождения) //Здравоохр. Белоруссии. — 1991. — № 5. — С. 72.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]