Эпідэміялогія

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці

Эпідэміялогія ( ад стар.-грэч.: επί (epi — на/над) + δήμος (demos - народ) + λόγος (logos - вывучаць/навука), лац.: epidemia + οlogy) - агульмедыцынская навука, якая вывучае прычыны, заканамернасці ўзнікнення і распаўсюджвання захворванняў рознай этыялогіі, а таксама ўмовы ўзнікнення пэўных станаў здароўя (не хваробы) ў розных папуляцыях.

Умоўна эпідэміялогію можна размежаваць на інфекцыйную і неінфекцыйню, але абедзве галіны выяўляюць фактары рызыкі і з'яўляюцца краевугольнымі каменямі грамадскага здароўя і медыцынскай навукі, даюць навуковае абгрунтаванне для практычных медыцынскіх і палітычных рашэнняў у вобласці аховы здароўя. Эпідэміёлагі дапамагаюць з дызайнам навуковых даследаванняў(англ.) бел., зборам і статыстычным аналізам дадзеных, інтэрпрэтацыяй і распаўсюджвання вынікаў (у тым ліку рэцэнзаваннем(руск.) бел. і часам сістэматычным аглядам(руск.) бел.).

Асноўныя напрамкі эпідэміялагічных даследаванняў ўключаюць этыялогію(руск.) бел. захворванняў, расследаванне выбліскаў(англ.) бел., эпіднадзор(англ.) бел. за хваробамі, скрыннінг(руск.) бел., біоманіторынг(руск.) бел., а таксама параўнанне эфектыўнасці лячэння, напрыклад, у клінічных выпрабаваннях(руск.) бел.. У сваёй рабоце эпідэміёлагі выкарыстоўваюць веды такіх навуковых дысцыплін, як:

  • Біялогія, каб лепш зразумець біялагічныя працэсы хвароб і станаў здароўя
  • Статыстыка, каб правільна і эфектыўнага выкарыстоўваць дадзеныя і рабіць адпаведныя высновы
  • Сацыяльныя навукі, каб лепш разумець непасрэдныя і аддаленыя прычыны
  • Інжынерная справа, для колькасная і якаснай ацэнкі ўздзейнячага фактара


Прадметам вывучэння эпідэміялогіі з'яўляецца захворвальнасць - сукупнасць выпадкаў хваробы на пэўнай тэрыторыі ў пэўны час сярод пэўнай групы насельніцтва.

Глядзі таксама[правіць | правіць зыходнік]