Міхаіл Міхайлавіч Мятлікаў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Міхаіл Міхайлавіч Мятлікаў
Нараджэнне 5 лютага 1964(1964-02-05) (60 гадоў)
Адукацыя
Дзейнасць дыпламат

Міхаіл Міхайлавіч Мятлікаў (нар. 5 лютага 1964, Доўск, Рагачоўскі раён, Гомельская вобласць) — беларускі дыпламат. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Грузіі (2016—2022).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся 5 лютага 1964 года ў Доўску Рагачоўскага раёна Гомельскай вобласці.

У 1987 годзе скончыў Беларускі політэхнічны інстытут па спецыяльнасці «Ліцейная вытворчасць чорных і каляровых металаў», у 2000 годзе — Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь па спецыяльнасці «Знешняя палітыка і дыпламатыя».

У 1986—1997 гадах працаваў у моладзевых і грамадскіх арганізацыях. У 1997 годзе — першы намеснік Старшыні Дзяржаўнага камітэта па справах моладзі Рэспублікі Беларусь.

У 2000—2003 гадах — кіраўнік Прадстаўніцтва Арлоўскай вобласці Расійскай Федэрацыі ў Рэспубліцы Беларусь. У 2003—2006 гадах — дырэктар вытворча-гандлёвага прыватнага ўнітарнага прадпрыемства «Белакватрэйдсэрвіс».

У 2006—2007 гадах — галоўны дарадца, намеснік кіраўніка сакратарыята Прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь, у 2007—2011 гадах — кіраўнік сакратарыята Прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь Апарату Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь.

У 2011—2016 гадах — старшыня Беларускай гандлёва-прамысловай палаты.

З 12 ліпеня 2016 года[1] па 10 лютага 2022 года[2] — Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Грузіі.

З 6 красавіка 2022 года — старшыня Беларускай гандлёва-прамысловай палаты[3].

Зноскі