Міхаіл Уладзіміравіч Гулы

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Міхаіл Уладзіміравіч Гулы
старшыня Кіраўскага раённага выканаўчага камітэта[d]
2019 — 2021
старшыня Горацкага раённага выканаўчага камітэта[d]
з 21 чэрвеня 2021

Нараджэнне 1980
Адукацыя

Міхаіл Уладзіміравіч Гулы (нар. 1980, в. Асаўцы, Бярозаўскі раён, Брэсцкая вобласць) — дзяржаўны дзеяч.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў 1980 годзе ў в. Асаўцы Бярозаўскага раёна.

Скончыў Беларускую дзяржаўную сельскагаспадарчую акадэмію, Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь.

Працоўную дзейнасць пачаў у 2003 годзе ў якасці галоўнага агранома калгаса «Перамога» Камянецкага раёна, з 2003 па 2005 год аграном камунальнага ўнітарнага сельскагаспадарчага прадпрыемства «Саўгас-сад „Світанак“» Брэсцкага раёна.

У 2005—2008 гг. працаваў на розных пасадах у навучальна-вопытной гаспадарцы Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі. У 2008—2011 гг. першы намеснік начальніка ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Горацкага раённага выканаўчага камітэта. У 2011—2015 гг. дырэктар «Горацкай райаграпрамтэхнікі».

У 2015—2017 гг. першы намеснік старшыні Горацкага раённага выканаўчага камітэта — начальнік ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання. У 2017—2019 гг. дырэктар навучальна-вопытной гаспадарцы Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі.

У 2019—2021 гг. старшыня Кіраўскага раённага выканаўчага камітэта. 21 чэрвеня 2021 года прызначаны на пасаду старшыні Горацкага раённага выканаўчага камітэта.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]