Надзея Аляксандраўна Губская

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Надзея Аляксандраўна Губская
Дата нараджэння 3 лютага 1947(1947-02-03) (77 гадоў)
Месца нараджэння
Адукацыя
Прафесія оперная спявачка
Тэатр
Узнагароды

Надзея Аляксандраўна Гу́бская (нар. 3 лютага 1947, в. Стары Каўрай, Чаркаская вобласць, УССР) — беларуская артыстка оперы (лірыка-драматычнае сапрана). Заслужаная артыстка Беларусі (1994).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыла ў 1975 годзе Кіеўскую кансерваторыю. Працавала ў тэатрах Украіны і Расіі. У 1977—2005 гадах — салістка Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета Рэспублікі Беларусь. Адначасова з 1999 года выкладае сольныя спевы ў Беларускай акадэміі музыкі.

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Чароўны тэмбр голасу Губскай, яго свабоднае, сакавітае, мяккае, нюансаванае гучанне, эмацыянальнасць выканання спрыялі перадачы ўнутранай высакароднасці і чысціні яе гераінь. Сярод лепшых партый: Аіда, Леанора («Трубадур» Д. Вердзі), Тоска («Тоска[ru]» Д. Пучыні), Лізавета, Амелія («Дон Карлас», «Баль-маскарад» Д. Вердзі), Маргарыта («Фаўст» Ш. Гуно), Таццяна, Ліза («Яўген Анегін», «Пікавая дама» П. Чайкоўскага), Яраслаўна («Князь Ігар» А. Барадзіна), партыя саліруючага сапрана ў вакальна-харэаграфічным прадстаўленні «Карміна Бурана[ru]» на музыку К. Орфа.

Лаўрэат Усесаюзнага конкурсу вакалістаў імя М. Глінкі.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]