Надзея Мацвееўна Ганчарэнка

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Надзея Мацвееўна Ганчарэнка
Дата нараджэння 1 ліпеня 1929(1929-07-01) (94 гады)
Месца нараджэння
Адукацыя
Тэатр
Узнагароды
Заслужаны артыст Беларускай ССР

Надзея Мацвееўна Ганчарэнка (па мужу Еўдашэнка; нар. 1 ліпеня 1929, г. Адэса, Украіна) — беларуская актрыса. Заслужаная артыстка Беларусі (1968)[1].

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыла ў 1950 годзе Адэскае тэатральнае вучылішча. Працавала ў Адэскім тэатры юнага гледача. У 1955—1988 гадах у Брэсцкім абласным драматычным тэатры імя ЛКСМБ[1].

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Яе творчай манеры ўласцівы эмацыянальнасць, мяккі пластычны малюнак ролі, псіхалагізм[1].

Сярод роляў: Ганна Ісакаўна («Верачка» А. Макаёнка), Зорына («Брэсцкая крэпасць» К. Губарэвіча), Інга («Чатыры крыжы на сонцы» А. Дзялендзіка), Наталля Фадзееўна («I змоўклі птушкі» І. Шамякіна), Маці («Парог» А. Дударава), Валька («Іркуцкая гісторыя» А. Арбузава), Паўліна («Кухарка» А. Сафронава), Наташа («Тры сястры[ru]» А. Чэхава), Марозава («Вернасць» паводле В. Бергольц), Эліза («Пігмаліён[ru]» Б. Шоу), Марсела («Сабака на сене» Лопэ дэ Вэгі), лэдзі Мільфард («Каварства і каханне» Ф. Шылера) і інш[1].

Сям’я[правіць | правіць зыходнік]

У шлюбе з акцёрам Сяргеем Еўдашэнкам (1929—2009).

Зноскі

  1. а б в г Ганчарэнка (па мужу Еўдашэнка) Надзея Мацвееўна // Культура Беларусі: энцыклапедыя / рэдкал.: Т. У. Бялова (гал. рэд.) [і інш.]. — Мн.: Беларус. Энцыкл. імя П. Броўкі, 2011. — Т. 2. — 544 с. — 3 000 экз. — ISBN 978-985-11-0570-6.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]