Намсен

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Намсен
нарв. Namsen
Характарыстыка
Даўжыня 229 км
Басейн 6 200 км²
Расход вады 285 м³/с
Вадацёк
Выток Намсватнет[d]
 • Каардынаты 64°59′57″ пн. ш. 13°44′32″ у. д.HGЯO
Вусце Намсенфіёрд
 • Вышыня 0 м
 • Каардынаты 64°27′28″ пн. ш. 11°30′33″ у. д.HGЯO
Размяшчэнне
Водная сістэма Нарвежскае мора

Краіна
Рэгіён Трондэлаг
physical
Намсен
Намсен
— выток, — вусце
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Намсен (нарв.: Namsen) — рака ў Нарвегіі. Знаходзіцца ў фюльке Трондэлаг у цэнтральнай частцы краіны, з’яўляецца найбуйнейшай ракой гэтай адміністрацыйна-тэрытарыяльнай адзінкі. Даўжыня — 229 км; рака працякае праз муніцыпалітэты Ройрвік, Намскуган, Гронг, Уверхала і Намсус. У мінулым актыўна выкарыстоўвалася для сплаву лесу ў Намсус, дзе знаходзіліся пільні. На Намсене пабудавана некалькі плацін.

Рака бярэ свой пачатак у крыніцах нацыянальнага парку Бёргеф’ель на мяжы фюльке Нурлан. Воды Намсена жывяць возера Намсватнет; затым рака ідзе праз плаціну ў паўночна-заходняй частцы гэтага возера ў муніцыпалітэце Ройрвік, далей праз Намдален (цэнтральную частку Нарвегіі), заканчваючыся ў Намсусе і ўпадаючы ў фіёрд Намсенфіёрд Нарвежскага мора. Сярод прытокаў Намсена — Туншоэльва і Сандэла. Агульная плошча басейна — 6273,86 км²; сярэдні расход вады — 285 м³/с. У 2012 годзе на Намсене распачата будаўніцтва гідраэлектрастанцыі.