Нарвежскі чыгуначны клуб

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Паравоз NSB 24 на адной са станцый Кродэрбанен

Нарвежскі чыгуначны клуб (нарв.: Norsk Jernbaneklubb) — грамадская арганізацыя, якая аб’ядноўвае энтузіястаў чыгуначнага транспарту Нарвегіі.

Клуб быў заснаваны 22 мая 1969 года. Штаб-кватэра знаходзіцца ў Осла, на чыгуначнай станцыі Брун, мае філіялы па ўсёй краіне. Клуб выдае свой часопіс «På Sporet» («На рэйках»), які выходзіць раз у квартал, а таксама публікуе кнігі.

Удзельнікі клуба ўдзельнічаюць у захаванні чыгуначнай спадчыны. У падпарадкаванні клуба знаходзяцца дзве музейныя чыгуначныя лініі: Кродэрбанен (26 км) і Гамла Всебанен (18 км).

На сваім вэб-сайце клуб збірае інфармацыю пра станцыі і рухомым састаў, фатаграфіі.

Клуб з’яўляецца членам культурнага фонду Нарвегіі.