Наталля Іванаўна Кісялёва

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Наталля Іванаўна Кісялёва
Дата нараджэння 28 чэрвеня 1963(1963-06-28) (60 гадоў)
Месца нараджэння
Месца працы
Навуковая ступень доктар медыцынскіх навук (2008)
Навуковае званне
Альма-матар
Узнагароды

Наталля Іванаўна Кісялёва (нар. 28 чэрвеня 1963, г. Веймар, Германія) — беларускі ўрач-акушэр-гінеколаг. Доктар медыцынскіх навук (2008), прафесар.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыла Віцебскі дзяржаўны медыцынскі інстытут (спецыяльнасць «Лячэбная справа», 1986).

Працавала у Віцебскім дзяржаўным медыцынскім інстытуце (1986—1993, старшы лабарант кафедры акушэрства і гінекалогіі); Віцебскім гарадскім клінічным радзільным доме № 2 (1993—2001; урач-акушэр-гінеколаг, урач ультрагукавой дыягностыкі, з 1995 — загадчык жаночай кансультацыі); Віцебскім дзяржаўным медыцынскім універсітэце (з 2001; лячэбны факультэт, кафедра акушэрства і гінекалогіі, дацэнт, з 2008 — прафесар, з 2016 — загадчык кафедры, і адначасова ў 2007—2016 — намеснік дэкана факультэта).

Навуковыя інтарэсы: ускладненні цяжарнасці і родаў; гінекалагічная эндакрыналогія; ультрагукавая дыягностыка ў акушэрстве і гінекалогіі.

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Ганаровыя граматы Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь (2009), Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (2019) і інш.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Гестоз: патогенез, диагностика, профилактика и терапия : диссертация на соискание ученой степени доктора медицинских наук : 14.00.01 : защищена 24.10.2007 : утверждена 23.01.2008 / Киселева Наталья Ивановна. — Витебск, 2007.
  • Кісялёва Наталля Іванаўна // Кто есть Кто в Республике Беларусь = Who is who in the Republic of Belarus : Беларусь, 2016. ― Минск, 2016. — С. 51—52.