Германская Дэмакратычная Рэспубліка
| Германская Дэмакратычная Рэспубліка Deutsche Demokratische Republik |
|||||||||
|
|||||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
|
|||||||||
| Дэвіз «Proletarier aller Länder, vereinigt Euch!» («Пралетарыі ўсіх краін, яднайцеся!») |
|||||||||
| Гімн «Auferstanden aus Ruinen» («Адроджаная з руін») |
|||||||||
| Сталіца | Усходні Берлін | ||||||||
| Мова | Нямецкая | ||||||||
| Плошча | 108.333 км² | ||||||||
| Насельніцтва | 16.111.000 (1990) | ||||||||
| Форма кіравання | Федэратыўная рэспубліка (1949 – 1963) Унітарная парламенцкая рэспубліка (1963 – 1990) |
||||||||
| Прэзідэнт | |||||||||
| - 1949 – 1960 | Вільгельм Пік | ||||||||
| Старшыня Дзяржаўнага Савета | |||||||||
| - 1960 – 1973 | Вальтэр Ульбрыхт (першы) | ||||||||
| - 1989 – 1990 | Манфрэд Герлах (апошні) | ||||||||
| Старшыня Народнай Палаты | |||||||||
| - 1990 | Сабіна Бергман-Поль | ||||||||
| Сёння | |||||||||
Германская Дэмакратычная Рэспубліка (ГДР, ням.: Deutsche Demokratische Republik) — сацыялістычная дзяржава ва Усходняй Еўропе, якая існавала ў 1949—1990.
Абвяшчэнне ГДР 7 кастрычніка 1949 стала адказам на ўтварэнне 7 верасня таго ж года на тэрыторыі заходніх зон акупацыі Германіі ФРГ.
Краіна была часткай сацыялістычнай садружнасці, удзельніцай Арганізацыі Варшаўскага дагавора і Супольнасці эканамічнай узаемадапамогі. У 1974 у канстытуцыю ГДР было ўведзена паняцце «сацыялістычнай нямецкай нацыі», што павінна было падкрэсліць яе адрозненне ад «капіталістычнай нацыі» ФРГ і папярэдняга Рэйха (у т.л. Трэцяга). Ключавую ролю у палітыцы ГДР іграла Сацыялістычная адзіная партыя Германіі.
За час існавання ГДР стала высокаразвітай індустрыяльнай краінай з інтэнсіўнай сельскай гаспадаркай. Па аб'ёме прамысловай прадукцыі ГДР з пачатку 1980-х займала 6-е месца ў Еўропе. Вядучымі галінамі прамысловасці былі: машынабудаванне і металаапрацоўка, хімічная прамысловасць, электратэхніка і электроніка, оптыка, прыборабудаванне, лёгкая прамысловасць. У параўнанні з іншымі краінамі сацыялістычнага блока тут былі дасягнуты значныя поспехі: узровень жыцця ў ГДР быў самым высокім, а па найважнейшых паказчыках рэспубліка была другой індустрыяльнай дзяржавай пасля СССР.
Культурнае жыццё ГДР было насычаным, рэспубліка працягвала шматвекавыя нямецкія культурныя традыцыі, прыпраўленыя дамінуючым у сацыялістычным грамадстве рэалістычным ухілам. Тэатральнае жыццё першыя пасляваенныя гады знаходзілася пад моцным уплывам Бертальда Брэхта, а пасля яго смерці — пад уплывам яго вучняў. Шматлікія тэатры і кабарэ ў ГДР мелі істотнае грамадскае значэнне. Уласная кінематаграфічная вытворчасць, лідэрам якой была студыя ДЭФА, парадзіла арыгінальныя мастацкія знаходкі, у прыватнасці жанр «Остэрн», які паказваў альтэрнатыўны падыход да еўрапейскай каланізацыі Паўночнай Амерыкі (Гл. таксама Гойка Міціч, Дзін Рыд).
ГДР была надзвычай паспяховай у такіх відах спорту, як легкая атлетыка, цяжкая атлетыка, веласпорт, фігурнае катанне, плаванне, бокс, зімовыя віды спорту. Нацыянальная зборная ГДР знаходзілася ў лідэрах агульнага заліку многіх Алімпійскіх гульняў 1970-х — 1980-х.
[правіць] Гл. таксама
|
|
|
|---|---|
| Члены | |
| Асацыяваны член | |
| Назіральнікі | |