Наталля Алегаўна Курэк

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Наталля Алегаўна Курэк
Нараджэнне 19 снежня 1951(1951-12-19) (72 гады)
Адукацыя
Дзейнасць палітык, урач, галоўны ўрач, медыцынскі адміністратар
Месца працы
Узнагароды

Наталля Алегаўна Курэк (нар. 19 снежня 1951, Мінск) — беларускі ўрач і палітык.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыла Мінскі ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга дзяржаўны медыцынскі інстытут, урач-лячэбнік. Працоўную дзейнасць пачала медыцынскім рэгістратарам 9-й паліклінікі г. Мінска. Пасля заканчэння інстытута працавала ўрачом-інтэрнам 8-й гарадской гінекалагічнай бальніцы, урачом акушэрам-гінеколагам 17-й жаночай кансультацыі і 8-й гарадской гінекалагічнай бальніцы. Была клінічным ардынатарам спецардынатуры кафедры акушэрства і гінекалогіі Мінскага дзяржаўнага медыцынскага інстытута. Затым працавала ўрачом акушэрам-гінеколагам і загадчыкам гінекалагічнага аддзялення 3-й клінічнай бальніцы, намеснікам галоўнага ўрача па родадапамозе 6-й клінічнай бальніцы. Галоўны ўрач установы аховы здароўя «Гарадскі клінічны радзільны дом № 2» г. Мінска.

Выбіралася членам Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 3-га склікання[1]. Была членам дэлегацыі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь у Міжпарламенцкай Асамблеі праваслаўя.

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Узнагароджана медалём «За працоўныя заслугі», юбілейным медалём «90 год Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь», Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, нагрудным знакам Міністэрства аховы здароўя «Выдатнік аховы здароўя Рэспублікі Беларусь»[2].

Зноскі