Наталля Аляксееўна Сіроціна

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Наталля Аляксееўна Сіроціна
Дата нараджэння 21 кастрычніка 1950(1950-10-21) (73 гады)
Месца нараджэння
Альма-матар
Месца працы
Член у

Наталля Аляксееўна Сіроціна (нар. 21 кастрычніка 1950, Мінск) — беларускі архітэктар.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыла Беларускі політэхнічны інстытут у 1973 годзе. Працавала ў Гомельскім філіяле Белдзяржпраекта, у ІБіА Дзяржбуда БССР, дзе ўдзельнічала ў распрацоўцы і эксперыментальным будаўніцтве абалонак з аблегчаных канструкцый пад кіраўніцтвам Э. М. Кірыенкі; з 1977 года — старшы архітэктар у Белдзіпрагандлі.

Член Саюза архітэктараў СССР з 1980 года. Пражывае ў Мінску.

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Асноўныя працы (у аўтарскім калектыве): гандлёва-грамадскія цэнтры мікрараёнаў Румлёва-80 у Гродне (1980) і Паўднёвы Захад-1 у Мінску (1983), добраўпарадкаванне тэрыторыі, адміністрацыйна-гаспадарчы блок, трыбуны вялікага стрэльбішча ў спорткомплексе «Раўбічы» (1982).

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]