Наталля Валянцінаўна Герасімава

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Наталля Валянцінаўна Герасімава
Дата нараджэння 19 студзеня 1963(1963-01-19) (61 год)
Месца нараджэння
Альма-матар
Месца працы
Член у

Наталля Валянцінаўна Герасімава (нар. 19 студзеня 1963, г. Белаазёрск, Бярозаўскі раён, Брэсцкая вобласць) — беларускі архітэктар.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыла ў 1985 годзе архітэктурны факультэт БПІ. У 19851988 гадах архітэктар «БелНДІдзіпрасельбуда», у 19881995 гадах архітэктар інстытута «Мінсксельбудпраект», у 19951998 гадах вядучы архітэктар НТТАА «Сувязьінфармсэрвіс», у 19982000 гадах вядучы архітэктар УП «Творчая майстэрня архітэктара Корбута А. І.», у 20002014 гадах вядучы архітэктар, галоўны архітэктар праектаў, начальнік архітэктурнага аддзела ТДА «Праектінжбуд». З 2014 года дырэктар прыватнага праектнага прадпрыемства «Творчая майстэрня архітэктара Герасімавай Н. В.».

Член Беларускага саюза архітэктараў.

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Аўтар больш 30 праектаў будынкаў і збудаванняў, генеральных планаў і праектаў планіроўкі і забудовы населеных месцаў Рэспублікі Беларусь.

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Лаўрэат XIII Рэспубліканскага конкурсу лепшых архітэктурных твораў.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Герасимова Наталия Валентиновна // Кто есть Кто в Республике Беларусь. Архитекторы Беларуси. / Редакционный совет: И. В. Чекалов (пред.) и др. — Минск: Энциклопедикс, 2014. — 140 с. — ISBN 978-985-7090-29-7. (руск.)