Нацыянальная галерэя, Прага

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Нацыянальная галерэя ў Празе
Národní galerie.jpg
Дата заснавання 1949
Месцазнаходжанне Прага
Каардынаты 50°04′59.98″ пн. ш. 14°25′59.98″ у. д. / 50.08333° пн. ш. 14.43333° у. д. (G) (O) (Я)
http://www.ngprague.cz/
Лагатып ВікіСховішча Нацыянальная галерэя ў Празе на ВікіСховішчы
Базіліка Св. Георгія — аддзел Нацыянальнай галерэі. Фасад арх. Франчэска Караці. перыяд барока

Нацыянальная галерэя ў Празе (чэшск.: Národní galerie v Praze) — дзяржаўная арганізацыя, у распараджэнні якой знаходзяцца найбуйнейшыя калекцыі выяўленчага і прыкладнога мастацтва ў Чэхіі.

Утворана ў 1949 годзе зліццём некалькіх раней створаных галерэй. Экспазіцыі Нацыянальнай галерэі размяшчаюцца ў некалькіх гістарычных будынках і палацах у Празе і за яе межамі, найбуйнейшы з якіх — Выставачны палац (чэшск.: Veletržní Palác).

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Гісторыя галерэі пачалася 5 лютага 1796 года, калі групай патрыятычна настроеных чэшскіх арыстакратаў і адукаваных інтэлектуалаў з сярэдняга класа было створана Таварыства патрыятычных сяброў мастацтва для асветы і прылучэння да мастацтва насельніцтва. Таварыства заснавала дзве арганізацыі — Акадэмію мастацтваў і Галерэю, адкрытую для наведванняў гараджан. Менавіта яна стала папярэдніцай сучаснай Нацыянальнай галерэі.

У 1902 годзе Таварыства арганізавала Галерэю сучаснага мастацтва Чэшскага каралеўства, у якую ўвайшла калекцыя, падораная імператарам Францам Іосіфам I.

У 1918 годзе калекцыя Таварыства стала галоўным мастацкім зборам Чэхаславакіі.

У 1942 годзе да Галерэі, якая звалася тады Чэшска-Мараўская земская галерэя, былі далучаны калекцыі расфармаванай Галерэі сучаснага мастацтва Чэшскага каралеўства.

Законам 1949 года была ўтворана Нацыянальная галерэя ў Празе. У збор увайшлі таксама графічныя калекцыі Нацыянальнага музея і Універсітэцкай бібліятэкі.

Галоўныя аддзелы і будынка Нацыянальнай галерэі.[правіць | правіць зыходнік]

Старамесцкай плошчы. Палац Кінскіх каля гатычнага Тынскага сабора

Калекцыя галерэі размешчана ў некалькіх будынках:

Галерэя[правіць | правіць зыходнік]

Сярэднявечча і протарэнесанс[правіць | правіць зыходнік]

Скульптура[правіць | правіць зыходнік]

Барока[правіць | правіць зыходнік]

Нацюрморт[правіць | правіць зыходнік]

Імпрэсіянізм, постімпрэсіянізм[правіць | правіць зыходнік]

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Commons