Нацыянальны парк Вуд-Буфала

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вуд-Бафала
англ.: Wood Buffalo National Park
Катэгорыя МСАП — II (Нацыянальны парк)
Размяшчэнне КанадаАльберта і Паўночна-Заходнія тэрыторыі
Найбліжэйшы горад Форт Сміт
Плошча 44 тыс. кв. км
Дата заснавання 1983
Сайт pc.gc.ca/en/pn-np… (англ.)
pc.gc.ca/fr/pn-np… (фр.)
physical
Вуд-Бафала
Вуд-Бафала

Вуд-Бафала (англ.: Wood Buffalo National Park) — нацыянальны парк на тэрыторыі правінцый Альберта і Паўночна-Заходнія тэрыторыі, Канада. Заснаваны ў 1983 годзе.

Гэта найбуйнейшы ў Канадзе нацыянальны парк і адзін з самых вялікіх у свеце, мае плошчу больш за 44 тыс км². Размешчаны ў цэнтральнай частцы Канады, паміж азёрамі Атабаска і Вялікае Нявольніцкае ў поясе сухіх барэальных іглічных лясоў з умерана прахалодным кліматам, доўгай і халоднай зімой, але з цёплым летам. Тут суседнічаюць травяністыя прэрыі і засоленыя лугавыя раўніны, дзе кормам для траваедных служаць солеўстойлівыя травы і дзікія кветкі. Таксама запаведнік вядомы тым, што на яго тэрыторыі жыве самае вялікі на кантыненце дзікі статак амерыканскіх бізонаў (каля 2500 галоў), акрамя таго тут гняздуюць амерыканскія журавы і пеліканы, часта сустракаюцца лось, паўночны алень карыбу, бабры, мускусныя пацукі і ваўкі. Яшчэ адна прыродная славутасць — самая шырокая ў свеце ўнутраная рачная дэльта, утвораная рэкамі Атабаска і Піс-Рывер.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]