Нейтральны ток
З пляцоўкі Вікіпедыя.
Нейтральны ток — адзін з механізмаў слабага ўзаемадзеяння, апасродкаваны абменам віртуальнымі Z базонамі. Сваёй назвай нейтральны ток абавязаны тым, што абмен віртуальнымі Z базонамі можа адбывацца паміж нейтральнымі часціцамі, а не толькі паміж зараджанымі, у адрозненне ад электрамагнітнага ўзаемадзеяння. Z базоны ўзаемадзейнічаюць з усімі часціцамі Стандартнай мадэлі, акрамя глюёнаў.
Існаванне нейтральных токаў прадбачылі ў 1973 Абдус Салам, Шэлдан Лі Глешау і Стывен Вайнберг. Эксперыментальнае пацверджанне тэорыя атрымала ў 1974 у вопытах на пузырковай камеры Гаргамель у ЦЕРНе.
Крыніца [правіць]
- Нейтральны ток у Фізічнай энцыклапедыі
- D.A. Bromley (2000). Gauge Theory of Weak Interactions. Springer. ISBN 3-540-67672-4.
| На гэты артыкул не спасылаюцца іншыя артыкулы Вікіпедыі, калі ласка, карыстайцеся падказкай і пастаўце спасылкі ў адпаведнасці з прынятымі рэкамендацыямі. |