Абдус Салам

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Абдус Салам
англ.: Abdus Salam, урду: عبد السلام
Abdus Salam.jpg
Дата нараджэння:

29 студзеня 1926(1926-01-29)

Месца нараджэння:

Джанг, Пенджаб, Брытанская Індыя

Дата смерці:

21 лістапада 1996(1996-11-21) (70 гадоў)

Месца смерці:

Оксфард, Вялікабрытанія

Краіна:

Flag of Pakistan.svg Пакістан

Навуковая сфера:

квантавая тэорыя поля

Узнагароды і прэміі


Нобелеўская прэмія Нобелеўская прэмія па фізіцы (1979)

Абдус САЛАМ (29.1.1926, Джханг, Пакістан21.11.1996) — пакістанскі фізік-тэарэтык. Член Пакістанскай АН (1954), Лонданскага каралеўскага таварыства (1959). Замежны член АН СССР (1971), Нацыянальнай АН ЗША (1979) і інш.

[правіць] Біяграфічныя звесткі

Скончыў Пенджабскі (1946) і Кембрыджскі (1949) універсітэты. 3 1951 прафесар Пенджабскага універсітэта і Урадавага каледжа (г. Лахор). 3 1954 у Кембрыджскім універсітэце, у 1957—93 прафесар Імперскага каледжа навукі і тэхналогіі Лонданскага універсітэта. Адначасова ў 1964—93 дырэктар Міжнароднага цэнтра тэарэтычнай фізікі (г. Трыест, Італія). У 1972—78 віцэ-прэзідэнт Міжнароднага саюза тэарэтычнай і прыкладной фізікі.

[правіць] У навуцы

Навуковыя працы па квантавай электрадынаміцы, тэорыі элементарных часціц, гравітацыі. Паказаў (незалежна ад П. Ландау, Лі Цзундао і Янга), што ў слабым і электр-магнітным узаемадзеяннях захоўваецца камбінаваная цотнасць. Прапанаваў тэорыю двухкампанентнага нейтрына (1956). Развіў ідэю аб'яднання слабага і электра-магнітнага ўзаемадзеянняў (1958; разам з аўстралійскім фізікам Дж. Уордам), распрацаваў адзіную тэорыю гэтых узаемадзеянняў (1968, незалежна ад С. Вайнберга). Прапанаваў гіпотэзу глюонаў (1973) і ідэю Вялікага аб'яднання (1973—74).

[правіць] Узнагароды

  • Каралеўскі медаль Лонданскага каралеўскага таварыства (1978)
  • Нобелеўская прэмія па фізіцы 1979 (разам з Ш. Я. Глэшаў і С. Вайнбергам)
  • Вялікі залаты медаль імя Ламаносава АН СССР (1984)
Асабістыя прылады
Прасторы імёнаў

Варыянты
Дзеянні
Навігацыя
Прылады
На іншых мовах