Нестар Нічыпаравіч Кайгародаў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Нестар Нічыпаравіч Кайгародаў
Дата нараджэння 22 лістапада 1840(1840-11-22)
Месца нараджэння
Дата смерці 1910
Бацька Нічыпар Іванавіч Кайгародаў[d]
Альма-матар
Званне
Генерал-лейтэнант
Генерал-лейтэнант
генерал-лейтэнант (1906)

Не́стар Нічыпаравіч Кайгаро́даў (руск.: Нестор Никифорович Кайгородов; 22 лістапада 18401910) — расійскі ваенны дзеяч, генерал-лейтэнант (1906). Член Рускага тэхнічнага таварыства.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў горадзе Полацку ў сям’і генерал-маёра Нічыпара Іванавіча Кайгародава (1810—1882), які паходзіў з дваран Санкт-Пецярбургскай губерні. Меў братоў Міхаіла і Дзмітрыя (?). Скончыў Полацкі кадэцкі корпус (1856), Міхайлаўскае артылерыйскае вучылішча (1858) і акадэмію (1865). Капітан гвардыі з 1875 года, палкоўнік з 1878 м, генерал-маёр з 1891 года, генерал-лейтэнант з 1901 года.

У 1876—1878 гадах пад яго кіраўніцтвам былі праведзены рэарганізацыя і пераабсталяванне парахавых заводаў Расіі. З 1875 года член Артылерыйскага камітэта ГАУ, з 1882 года памочнік начальніка Охцінскага парахавога завода, з 1884 года камандзір 4-й марской батарэі ў Кранштаце. З 1900 года камендант Выбаргскай крэпасці, а з 1903 — Свеаборгскай крэпасці. З 1906 года ў адстаўцы пасля таго, як у Пецярбургу стала вядома пра паўстанне салдат у крэпасці Суаменліна.

Друкаваўся ў «Артиллерийском журнале».

Сям’я[правіць | правіць зыходнік]

Жанаты, 2 дзяцей.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]