Новасібірскі афінажны завод

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Новасібірскі афінажны завод
Тып акцыянернае таварыства
Заснаванне 1926
Размяшчэнне
Сайт affinaz.ru

Акцыянернае Таварыства «Новасібірскі афінажны завод» (АТ «НАЗ») — адно з вядучых афінажных прадпрыемстваў Расіі, перапрацоўвае мінеральную і другасную сыравіну, у якой утрымоўваюцца каштоўныя металы. НАЗ выпускае афінаванае золата, срэбра і іншыя каштоўныя металы ў злітках, гранулах, парашку і іншых відах. З’яўляецца адным з 6 афінажных заводаў РФ, якія маюць статус Good Delivery. Размешчаны ў Кастрычніцкім раёне Новасібірска.

З 1 кастрычніка 1925 года Маскоўская Плавільна-афінажная лабараторыя была пераўтворана ў Афінажны завод НКФ СССР, палажэнне аб якім было зацверджана 12 студзеня 1926 года (даведкі Цэнтральнага Дзяржаўнага архіва НХ СССР ад 26 сакавіка 1976 года за № 248). 1926 год з’яўляецца годам утварэння завода.

У 1938 годзе зноў паўстала пытанне пра будаўніцтва новага афінажнага завода. Быў распрацаваны праект і выдзелена пляцоўка (Масква, Варшаўская шаша, Верхнія Катлы) з будынкамі, якія раней належалі НДІ-1 Наркамата абароннай прамысловасці СССР.

Да 1941 года па праекце «Гіпразалота» завод быў пабудаваны, але так і не пачаў працаваць з-за пачатку Вялікай Айчыннай вайны і быў эвакуяваны ў Новасібірск.

Першы эшалон прыбыў у Новасібірск 21 ліпеня 1941 года. У ім знаходзілася 578 чалавек з якіх 207 — рабочыя, а таксама 768 адзінак абсталявання. У Новасібірску завод быў размешчаны ў будынку былога Сельскагаспадарчага тэхнікума, галоўны корпус якога быў пабудаваны ў 1927—1928 гадах архітэктарам А. Д. Крачковым.

У 1999 годзе на Лонданскай біржы каштоўных металаў прадпрыемству быў прысвоены статус Good Delivery на прадукцыю з золата і срэбра, у 2001 годзе — на прадукцыю з паладыя, у 2002 — з плаціны.

У 2003 годзе завод атрымлівае статус акцыянернага таварыства.

У 2016 годзе Росимущество выставіла на продаж 100 % акцый Новасібірскага афінажнага завода. У чэрвені 2017 года завод быў прададзены за 880 млн рублёў. Уладальнікам прадпрыемства стала ТАА «Цэнтр кіравання нерухомасцю», якое ўваходзіць у холдынг AEON. У жніўні 2017 года інвестыцыйная кампанія «Волга Капітал» набыла 79,99 % акцый завода за 704 млн руб. У лютым 2018 года «Волга Капітал» выкупіла пакінуты пакет акцый прадпрыемства за 410 млн рублёў. А ўжо ў лістападзе 2019 года ён быў прададзены маскоўскай прадпрымальніцы Ліліі Панамаровай.

У красавіку 2020 года АТ «Новасібірскі афінажны завод» набыло 50% акцый АТ «Хасынская горная кампанія» якая валодае ліцэнзіямі на здабычу золата ў Магаданскай вобласці[7].