Нова-Мікольскі мост

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Нова-Мікольскі мост
Каардынаты: 59°55′19″ пн. ш. 30°18′11″ у. д.HGЯO
Перасякае Канал Грыбаедава
Месца размяшчэння
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Нова-Мікольскі мост — аўтадарожны арачны мост цераз канал Грыбаедава ў Адміралцейскім раёне Санкт-Пецярбурга, злучае Казанскі і Спаскі востраў. Размешчаны ў створы Мікольскага завулка і Мікольскай плошчы. Вышэй па цячэнні знаходзіцца Харламаў мост, ніжэй — Чырвонагвардзейскі мост. Бліжэйшыя станцыі метрапалітэна (1 км) — «Садовая», «Сянная плошча» і «Спаская». Назва вядомая з 1844 года і дадзена ад Мікольскага сабора, размешчанага побач.