Трайны мост

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Трайны мост
Каардынаты: 59°56′30″ пн. ш. 30°19′44″ у. д.HGЯO
Месца размяшчэння
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Трайны мост (таксама Трохаркавы мост, Трохкаленны мост) — нефармальная назва ўнікальнай мастовай кампазіцыі, якая злучае паміж сабой тры астравы: Спаскі, 1-ы Адміралцейскі і Казанскі ў Цэнтральным раёне Санкт-Пецярбурга. Мост размешчаны ў месцы злучэння канала Грыбаедава і ракі Мойкі. Складаецца са збежных ў адным пункце Мала-Канюшаннага моста праз Мойку, Тэатральнага моста (былы Чырвоны) цераз канал Грыбаедава і сухапутнага моста-дамбы паміж дзвюма рэкамі (часам званага пешаходны мост, з канца XX стагоддзя пачала з’яўляцца назва Фальш-мост, якая не зацверджана афіцыйна).

Бліжэйшая станцыя метрапалітэна (700 м) — «Неўскі праспект», выхад на Канал Грыбаедава.