Норман Тагард

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Норман Эрл Тагард
англ.: Norman Thagard
Партрэт
Краіна:
Воінскае званне: captain[d]
Экспедыцыі: STS-7, STS-51-B, STS-30, STS-42, Саюз ТМ-21, STS-71
Дата нараджэння: 3 ліпеня 1943(1943-07-03) (80 гадоў)
Месца нараджэння:
Узнагароды:
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Норман Та́гард[1] (англ.: Norman Thagard; нар. 3 ліпеня 1943 года) — амерыканскі вучоны і экс-астранаўт НАСА. Першы грамадзянін ЗША, які здзейсніў палёт у космас на касмічным караблі «Саюз»; гэта адбылося 14 сакавіка 1995 падчас палёту карабля «Саюз ТМ-21» да арбітальнай станцыі «Мір». Доктар медыцыны (1977), магістр навук у галіне тэхнікі (1966)[1].

Норман Тагард нарадзіўся ў горадзе Мар’яна штата Фларыда, але родным горадам лічыць Джэксанвіл. З 1966 года паступіў на ваенную службу ў Корпус марской пяхоты ЗША. У 1968 годзе стаў лётчыкам марской авіяцыі. У 1969—1970 гадах прымаў удзел у вайне ў В’етнаме. З 1978 года ў групе астранаўтаў НАСА.

Палёты[правіць | правіць зыходнік]

Норман Тагард здзейсніў 5 палётаў:

  • 18—24 чэрвеня 1983 года на касмічным караблі «Чэленджэр» (місія STS-7),
  • 29 красаіка — 6 мая 1985 года на касмічным караблі «Чэленджэр» (місія STS-51B),
  • 4—8 мая 1989 года на касмічным караблі «Атлантыс» (місія STS-30),
  • 22—30 студзеня 1992 года на касмічным караблі «Дыскаверы» (місія STS-42),
  • 14 сакавіка — 7 ліпеня 1995 года на касмічным караблі «Саюз ТМ-21» і арбітальнай станцыі «Мір». Пасадка на касмічным караблі «Атлантыс» з экіпажам місіі STS-71.

У космасе правёў 140,4 сутак[1].

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]