Нумар 31328

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Нумар 31328
грэч. Το Νούμερο 31328
Жанр раман
Аўтар Іліяс Венэзіс
Мова арыгінала грэчаская
Дата напісання 19231924
Дата першай публікацыі 1924
Асобнае выданне 1931

Нумар 31328 (грэч. Το Νούμερο 31328) — аўтабіяграфічны раман грэчаскага пісьменніка Іліяса Венэзіса, выдадзены ў 1924 годзе. У рамане прадстаўлены перажыванні Венэзіса, які ў гады грэка-турэцкай вайны трапіў у турэцкі палон і перажыў «марш смерці», праведзены ўглыб Анатолі.

Перадгісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Падчас генацыду грэкаў, які туркі зладзілі падчас Першай сусветнай вайны, сям'я Венэзіса збегла з Айвалыка на востраў Лесбас, каб выратавацца ад пераследу. У Малую Азію яна вярнулася пасля таго, як ў 1919 годзе грэчаскія войскі ўзялі Смірну. 29 жніўня 1922 года 18-гадовага Венэзіса туркі ўзялі ў палон пасля таго, як Айвалык, Смірна і бліжэйшыя тэрыторыі былі адбітыя турэцкімі войскамі. Ён быў адпраўлены ў турэцкі рабочы батальён разам з многімі прадстаўнікамі мужчынскага насельніцтва, углыб Анатолі. Большасць з палонных загінулі падчас дарогі: хтосьці быў забіты турэцкімі канваірамі, хтосьці не перанёс хвароб і голаду. З 3 тысяч палонных выжыла толькі 23 чалавекі[1].

Праз 14 месяцаў Венэзіс быў вызвалены і вярнуўся на Лесбас, дзе сустрэўся з выдаўцом штотыднёвай газеты «Кампай» (Звон) Страцісам Мірывілісам. Той пераканаў Венэзіса напісаць у газеце аповед пра тое, што перажыў пісьменнік падчас знаходжання ў турэцкім палоне[2].

У 1924 году тэкст рамана быў апублікаваны ў газеце, а ў 1931 годзе выйшаў асобнай кнігай у пашыраным варыянце[3]. Нікас Кундурас экранізаваў раман у 1978 годзе, зняўшы фільм «1922» (таксама вядомы як «Зважай 1922»). Фільм быў забаронены да паказу ў Грэцыі да 1982 года з-за пратэстаў Міністэрства замежных спраў Турцыі, якія лічылі, што фільм можа нашкодзіць грэка-турэцкім адносінам[4].

Сюжэт[правіць | правіць зыходнік]

Дзеянне рамана пачынаецца ў Айдзіні, у першыя дні акупацыі мястэчка турэцкімі войскамі. У турэцкія рабочыя батальёны, званыя «Амелія табуру», гоняць усё мужчынскае насельніцтва. Сярод палонных ёсць і зусім збялелыя людзі, і ў літаральным сэнсе чырвоныя ад крыві і слядоў збіцця, якія вымушаныя ісці пад гарачым пякучым сонцам па пяску. Апавядальнік паказвае жыццё удзельнікаў маршу смерці вачыма аднаго з такіх вязьняў, які апісвае і жудасныя сцэны расправы над палоннымі: кагосьці збіваюць да смерці, кагосьці кідаюць паміраць, а каго-то гвалтуюць. У прыватнасці, у 18-м раздзеле рамана Венэзіс апісвае, як групу палонных прымусілі закопваць парэшткі дзясяткаў тысяч грэчаскіх хрысціян са Смірны (Ізмір) і Магнэзіі (Маніса), якія сталі ахвярамі генацыду з боку туркаў[4].

Нейкія спадзевы на чалавечае стаўленне паміж арыштаванымі людзьмі паступова згасаюць, нягледзячы на адчайныя спробы вязняў дапамагаць адзін аднаму. У рэшце рэшт яны становяцца практычна абыякавымі да лёсу таварышаў па няшчасці. Назва рамана 31328 адпавядае асабістаму нумару палоннага, які быў прысвоены Іліясу Венэзісу[4].


Зноскі

  1. {{{загаловак}}}. — ISBN 9780674023680.
  2. See "Stratis Myrivilis: A Brief Biography" by Pavlos Andronikos Архівавана 3 кастрычніка 2018.
  3. See An Introduction To Modern Greek Literature by Roderick Beaton, pp. 138-140.
  4. а б в To Noumero 31328(недаступная спасылка). Greek Genocide. Архівавана з першакрыніцы 16 красавіка 2022. Праверана 2 мая 2018.