Няпарны шаўкапрад

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Няпарны шаўкапрад
Lymantria dispar01.jpg
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Lymantria dispar Linnaeus, 1758

Сінонімы
  • Phalaena dispar Linnaeus, 1758
Wikispecies-logo.svg
Сістэматыка
на Віківідах
Commons-logo.svg
Выявы
на ВікіСховішчы
ITIS   709249
NCBI   13123
EOL   860845

Няпарны шаўкапрад (Lymantria dispar) — матыль сямейства ваўнянак.

Пашыраны ў Еўразіі, Паўночнай Амерыцы, Паўночнай Афрыцы.

Палавы дымарфізм моцна выяўлены (адсюль назва). Самкі большыя за самцоў. У самкі крылы (размах 5,5—9 см) і грудзі брудна-белыя; брушка тоўстае, на канцы з жоўта-бурымі валаскамі; вусікі пілаватыя, чорныя. У самца пярэднія крылы (размах 3,5—5 см) шэра-бурыя, заднія (і грудзі) бурыя, з цёмным краем; брушха тонкае, з кутасікам на канцы; вусікі перыстыя, чорна-бурыя. Крылы з плямістымі (акрамя задніх у самцоў) светлымі махрамі, пярэднія з некалькімі цёмнымі звілістымі ці перарывісгымі папярочнымі лініямі.

Яйцы круглыя, светла-жоўтага колеру. У час распускання пупышак з яец пачынаюць вылуплівацца вусені, якія жывяцца лісцем, бутонамі і кветкамі. Вусені даўжынёй 45—75 мм, шэра-бурыя, з 3 падоўжнымі жоўтымі лініямі, сінімі і чырвонымі валасістымі бародаўкамі, кормяцца лісцем, кветкамі. Кукалкі чырвона- ці чорна-бурыя, з валаскамі.

Генерацыя аднагадовая. Маладыя лічынкі могуць пераносіцца ветрам на даволі вялікія адлегласці. У канцы свайго развіцця лічынка акукліваецца ў кокане паміж лісцем ці ў трэшчынах кары. У ліпені—жніўні пачынаецца вылет матылькоў. Зімуюць вусені ў абалонках яец.

Шкоднік больш як 300 відаў раслін, пераважна лясных лісцевых і пладовых дрэў. Наносіць шкоду яблыні, грушы, сліве і іншым пладовым дрэвам.

Меры барацьбы: саскрабанне з штамбаў дрэў кладак яец і іх знішчэнне; у перыяд адасаблення бутонаў апрацоўка біялагічнымі або хімічнымі сродкамі.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Няпарны шаўкапрад // БЭ ў 18 т. Т. 11. Мн., 2000.