З пляцоўкі Вікіпедыя.
Сліва (Prunus), род пладовых раслін сямейства ружакветных.
Дрэвы або кусты вышынёй да 8-10 м. Лісце чараньковае, яйкападобнае або эліптычнае. Кветкі найчасцей белыя, у шчытках. Плод — касцянка з мясістым каляплоднікам. Плады ўтрымліваюць цукры, арганічныя кіслоты, вітаміны.
На Беларусі ў дзікай прыродзе 1 від — цёрн (Prunus spinosa)[3], акрамя яго, вырошчваецца яшчэ 2 віды: сліва дамашняя (Prunus domestica) і алыча (Prunus divaricata).. Найбольшае гаспадарчае значэнне мае сліва дамашняя.
Зноскі