Нясвіжскія ткацкія мануфактуры

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Нясвіжскія ткацкія мануфактуры[1] — прадпрыемствы, якія працавалі ва ўладаннях князёў Радзівілаў у Нясвіжы і яго фальварку «Альба».

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Дывановыя майстэрні былі заснаваныя ў 1752 годзе ў «Альбе» па распараджэнні Міхала Казіміра Радзівіла Рыбанькі для вырабу кілімаў, шпалер і каберцаў. У 1762 годзе пераведзены ў Карэлічы і далучаны да мясцовай дывановай мануфактуры. Суконная мануфактура дзейнічала ў 1752—1867 гадах. У яе склад уваходзілі прадзільныя, ткацкія, капялюшная майстэрні, «пастрыгальня», валюшня, фарбавальня, складскія памяшканні[1].

Будынкі размяшчаліся ў розных месцах горада і ў фальварку «Альба». Працавала ад 5 (1752) да 25-30 (1756—1760) ткацкіх станкоў, было занята да 160—200 чалавек. У асноўным выраблялі сукно, якім забяспечвалі княжацкі двор, частка прадукцыі ішла на продаж, на патрэбы княжацкага войска. Тканіны выконваліся па заказах, прадаваліся ці ахвяраваліся касцёлам і кляштарам[1].

Зноскі

  1. а б в Лазука 2015, с. 134.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Лазука, Барыс Андрэевіч. Слуцкія паясы і еўрапейскі тэкстыль XVIII стагоддзя. Малы лексікон / Б. А. Лазука; [фота: Б. А. Лазука, М. П. Мельнікаў]. — Мінск: Беларусь, 2015. — 170, [2] с. : каляр. іл., партр. ; 30 см. Фактычная дата выхаду ў свет ― 2014. ― Бібліяграфія: с. 170―171.