Шпалеры
Шпалеры (ад іт. spalliera[1]) — аздобны матэрыял для ўнутраных сцен і часам столяў, звычайна выпускаюцца ў выглядзе рулонаў. Шпалеры бываюць на папяровай, тканінавай, флізелінавай і палімернай аснове, а таксама ў камбінацыі гэтых матэрыялаў.
Гісторыя і паходжанне[правіць]
Да XVIII стагоддзя ў Еўропе ўжываліся тканкавыя шпалеры, іх прыбівалі да сцен і столяў, адкуль і пайшла дадзеная назва.
У эпоху барока шырокай папулярнасцю карысталіся скураныя шпалеры, традыцыя вырабу якіх прыйшла ў Еўропу з арабскага свету праз Іспанію.
Папяровыя шпалеры з даўніх часоў традыцыйна выкарыстоўваюцца ў краінах Усходняй Азіі (Кітай, Японія).
Функцыі шпалер[правіць]
Шпалеры ў асноўным выконваюць дэкаратыўныя функцыі, адначасова хаваючы поры і шчыліны ў сценах, што спрыяе чысціні. З прычыны, што шпалерамі пакрываюць усю паверхню сцен, іх колер ўплывае на асветленасць памяшкання.
Зноскі
- ↑ Слоўнік іншамоўных слоў у 2-х тамах., Мн., 1999, Т.2, С.657
| Няма спасылак на крыніцы.
Адсутнасць спасылак на крыніцы выклікае недавер да інфармацыі.
Калі ласка, калі ведаеце крыніцы змешчанай у артыкуле інфармацыі, пазначце іх. |
