Ніна Іванаўна Смірнова
Ніна Іванаўна Смірнова | |
---|---|
руск.: Нина Ивановна Смирнова | |
Дата нараджэння | 10 снежня 1928 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 27 сакавіка 1989 (60 гадоў) |
Грамадзянства | СССР |
Навуковая сфера | ветэрынарыя |
Месца працы | Федэральны навуковы цэнтр пчалярства, Віцебская дзяржаўная акадэмія ветэрынарнай медыцыны |
Навуковая ступень | доктар ветэрынарных навук |
Навуковае званне | прафесар |
Альма-матар | Санкт-Пецярбургская дзяржаўная акадэмія ветэрынарнай медыцыны, Ленінградскі інстытут удасканалення ветэрынарных урачоў |
Ніна Іванаўна Смірно́ва[1] (руск.: Нина Ивановна Смирнова; 10 снежня 1928 — 27 сакавіка 1989[2]) — вучоны ў галіне ветэрынарыі, доктар ветэрынарных навук (1963), прафесар (1965).
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Нарадзілася ў горадзе Наваржэў (Пскоўская вобласць Расіі). У 1951 годзе скончыла Ленінградскі ветэрынарны інстытут. У 1951—1954 гг. вучылася ў аспірантуры пры кафедры мікрабіялогіі Ленінградскага інстытута ўдасканалення ветэрынарных урачоў і абараніла кандыдацкую дысертацыю на тэму «Ларвейны бактэрыяфаг і яго выкарыстанне ў мэтах дыягностыкі, прафілактыкі і тэрапіі амерыканскага гнільца»[2]. У 1955—1963 гг. працавала у Навукова-даследчым інстытуце пчалярства ў горадзе Рыбнае Разанскай вобласці, дзе займала пасады навуковага супрацоўніка, загадчыка аддзелам прафілактыкі і барацьбы з хваробамі пчол. З 1963 года Н. І. Смірнова ў Віцебскім ветэрынарным інстытуце, з ліпеня 1964 года — на пасадзе загадчыка кафедрай мікрабіялогіі і вірусалогіі факультэта ветэрынарнай медыцыны. Доктарскую дысертацыю на тэму «Прафілактыка і лячэнне гнільцовых захворванняў меданаснай пчалы бактэрыяфагам і антыбіётыкамі»[2] абараніла ў 1963 годзе.
Памерла 27 сакавіка 1989 года[2][3].
Навуковая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]
Н. І. Смірновай належаць навуковыя працы па пытаннях біялогіі ўзбуджальнікаў хвароб пчол, свіней, курэй, буйной рагатай жывёлы, па распрацоўцы метадаў дыягностыкі, прафілактыкі і лячэння інфекцыйных захворванняў. Аўтар больш за 90 навуковых прац, у тым ліку 8 падручнікаў і вучэбных дапаможнікаў[2].
Сярод апублікаванага:
- Профилактика и лечение гнильцовых заболеваний пчёл антибиотками и батериофагом. — Мн., 1967.;
- Ветеринарная микробиология. — Мн., 1979.
Пад кіраўніцтвам Н. І. Смірновай абаронены 9 кандыдацкіх дысертацый[2].
Узнагароды і званні[правіць | правіць зыходнік]
- ганаровая грамата раённага камітэта КПСС,
- значок «Выдатнік сацыялістычнай сельскай гаспадаркі».
Памяць[правіць | правіць зыходнік]
У 2005 годзе на кафедры мікрабіялогіі і вірусалогіі Віцебскай дзяржаўнай акадэміі ветэрынарнай медыцыны адкрыта мемарыяльная дошка[2].
Зноскі
- ↑ Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
- ↑ а б в г д е ё История кафедры микробиологии и вирусологии (руск.) // Сайт Віцебскай дзяржаўнай акадэміі ветэрынарнай медыцыны
- ↑ Смірнова, Ніна Іванаўна (доктар ветэрынарных навук; 1928—1989) // Нацыянальная бібліятэка Беларусі
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Смірнова Ніна Іванаўна // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 56. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Смірнова, Ніна Іванаўна (доктар ветэрынарных навук; 1928—1989) // Нацыянальная бібліятэка Беларусі
- История кафедры микробиологии и вирусологии (руск.) // Сайт Віцебскай дзяржаўнай акадэміі ветэрынарнай медыцыны
- Смірнова Ніна Іванаўна на сайце анлайн-энцыклапедыі «Беларусь у асобах і падзеях»
- Смірнова Ніна Іванаўна, доктар ветэрынарных навук на сайце анлайн-энцыклапедыі «Беларусь у асобах і падзеях»
- Нарадзіліся 10 снежня
- Нарадзіліся ў 1928 годзе
- Нарадзіліся ў Ленінградскай вобласці
- Памерлі 27 сакавіка
- Памерлі ў 1989 годзе
- Дактары ветэрынарных навук
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Ветэрынары СССР
- Ветэрынары Беларусі
- Выпускнікі Санкт-Пецярбургскай дзяржаўнай акадэміі ветэрынарнай медыцыны
- Выкладчыкі Віцебскай дзяржаўнай акадэміі ветэрынарнай медыцыны
- Аўтары падручнікаў
- Нарадзіліся ў Пскоўскай вобласці