Інфекцыйныя захворванні

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці

Інфекцыйныя захворванні — гэта група захворванняў, якія выклікаюцца пранікненнем у арганізм патагенных (хваробатворных) мікраарганізмаў. Для таго каб патагенны мікроб выклікаў інфекцыйнае захворванне, ён павінен мець вірулентнасць (атрутнасцю; лац.: virus — яд), гэта значыць здольнасць пераадольваць супраціўляльнасць арганізма і праяўляць таксічнае дзеянне. Адны патагенныя агенты выклікаюць атручванне арганізма вылучаемымі імі падчас жыццядзейнасці экзатаксінамі (слупняк, дыфтэрыя), іншыя — вызваляюць таксіны (эндатаксіны) пры разбурэнні сваіх целаў (халера, брушны тыф).

Адной з асаблівасцей інфекцыйных захворванняў з'яўляецца наяўнасць інкубацыйнага перыяду, гэта значыць перыяду ад часу заражэння да з'яўлення першых прыкмет. Працягласць гэтага перыяду залежыць ад спосабу заражэння і віду ўзбуджальніка і можа доўжыцца ад некалькіх гадзін да некалькіх гадоў (апошняе бывае рэдка). Месца пранікнення мікраарганізмаў у арганізм завуць уваходнымі варотамі інфекцыі. Для кожнага віду захворвання маюцца свае ўваходныя вароты, так, напрыклад, халерны вібрыён пранікае ў арганізм праз рот і не здольны пранікаць праз скуру.

Класіфікацыя[правіць | правіць зыходнік]

Існуе вялікая колькасць класіфікацый інфекцыйных захворванняў. Найбольш шырока выкарыстоўваецца класіфікацыя інфекцыйных захворванняў Л. У. Грамашэўскага:

У залежнасці ад прыроды узбуджальнікаў інфекцыйныя хваробы класіфікуюцца на:

Эпідэміялогія[правіць | правіць зыходнік]

Disability-adjusted life year (DALY) па прычыне інфекцыйных і паразітарных захворванняў на 100000 чалавек у 2004 годзе.[1]
     няма даных      ≤250      250-500      500-1000      1000-2000      2000-3000      3000-4000      5000-6250      6250-12500      12500-25000      25000-50000      ≥50000

У наступнай табліцы пералічаны інфекцыйныя захворванні, ад якіх, паводле даных СААЗ, у 2002 годзе памерла больш за 100000 чалавек. Для параўнання прыведзены даныя 1993 года.

Колькасць смерцяў у свеце, прычынай якіх з'явіліся інфекцыйныя захворванні[2][3]
Месца Прычына смерці Памерла ў 2002 млн.  %
усіх смерцяў
Памерла ў 1993 млн. Месца ў 1993
N/A Усе інфекцыйныя захворванні 14.7 25.9 % 16.4 32.2 %
1 Захворванні ніжніх дыхальных шляхоў[4] 3.9 6.9 % 4.1 1
2 ВІЧ/СНІД 2.8 4.9 % 0.7 7
3 Кішэчныя захворванні[5] 1.8 3.2 % 3.0 2
4 Сухоты 1.6 2.7 % 2.7 3
5 Малярыя 1.3 2.2 % 2.0 4
6 Адзёр 0.6 1.1 % 1.1 5
7 Коклюш 0.29 0.5 % 0.36 7
8 Слупняк 0.21 0.4 % 0.15 12
9 Менінгіт 0.17 0.3 % 0.25 8
10 Сіфіліс 0.16 0.3 % 0.19 11
11 Гепатыт В 0.10 0.2 % 0.93 6
12-17 Трапічныя хваробы (6)[6] 0.13 0.2 % 0.53 9, 10, 16-18
Заўв.: Іншымі прычынамі з'яўляюцца матчына і дзіцячая смяротнасць(5.2 %), недастатковае харчаванне (0.9 %),
неінфекцыйныя захворванні (58.8 %), і траўмы (9.1 %).

Лідыруюць па колькасці смерцяў ВІЧ/СНІД, сухоты і малярыя. Колькасць смерцяў амаль па ўсіх захворваннях зменшылася, аднак у СНІДа гэты паказчык узрос у 4 разы. Дзіцячыя хваробы ўключаюць коклюш, поліяміэліт, дыфтэрыю, адзёр і слупняк, а таксама высокі працэнт захворванняў ніжніх дыхальных шляхоў і кішэчных захворванняў.

Прафілактыка[правіць | правіць зыходнік]

Прафілактычныя меры:

Карантын — гэта комплекс мерапрыемстваў па спыненні распаўсюджвання інфекцыі, сюды ўключаецца ізаляцыя раней захварэлых, дэзінфекцыя месца жыхарства, выяўленне тых, хто кантактуе з хворымі і г.д.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. World Health Organization Age-standardized DALYs per 100,000 by cause, and Member State, 2004 (February 2009). Архівавана з першакрыніцы 25 жніўня 2011.
  2. The World Health Report (Annex Table 2) (pdf) (2004). Архівавана з першакрыніцы 25 жніўня 2011.
  3. Table 5 (pdf) (1995). Архівавана з першакрыніцы 25 жніўня 2011.
  4. Захворванні ніжніх дыхальных шляхоў уключаюць розныя пнеўманіі, грып і бранхіт.
  5. Кішэчныя захворванні ўключаюць халер, батулізм і E. coli і іншыя. Гл. таксама: Intestinal infectious diseases
  6. Tropical diseases include Chagas disease, dengue fever, lymphatic filariasis, leishmaniasis, onchocerciasis, schistosomiasis and trypanosomiasis.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]