Орган публічнай улады

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Органы публічнай улады — органы, якія рэалізуюць публічную ўладу ў грамадстве (дзяржаве). Органы публічнай улады прызначаны для кіравання грамадствам (дзяржавай) на розных узроўнях. Іх прынята дзяліць на органы дзяржаўнай улады (цэнтральныя, рэгіянальныя) і мясцовыя (органы мясцовага самакіравання).

Сістэма і структура органаў публічнай улады ў асобнай дзяржаве вызначаецца вядучай палітычнай сілай і замацоўваецца ў вышэйшых нарматыўна-прававых актах. У розных краінах канстытуцыямі ці пастановамі вышэйшых дзяржаўных органаў улады вылучаны розныя органы і інстытуты, якія адказваюць за павышэнне кантролю над грамадзянамі, федэральнымі, рэгіянальнымі, мясцовымі і замежнымі арганізацыямі і органамі ўлады, партыямі. Напрыклад службы фінансавага кантролю, саветы бяспекі, пракуратуры, цэнтральныя выбарчыя органы.

На рэгіянальным і мясцовых узроўнях колькасць розных органаў публічнай улады і самакіравання можа быць рознай і вар'іравацца ў залежнасці ад канстытуцыі краіны і рэгіёнаў, указаў і пастаноў розных органаў улады як вышэйшых, так і рэгіянальных.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  1. Тихомиров Ю. А. Административное право и процесс: полный курс. — М.: 2005. — 698 с.
  2. А. Н. Головистикова, Ю. А. Дмитриев. Проблемы теории государства и права: Учебник. — М.: ЭКСМО. — 649 с. , 2005.