Павел Арсеньевіч Жалезняковіч
Павел Арсеньевіч Жалезняковіч | |
---|---|
Нараджэнне |
10 кастрычніка 1906 |
Смерць | 6 лістапада 1971 (65 гадоў) |
Павел Арсеньевіч Жалезняковіч (27 верасня (10 кастрычніка) 1906, вёска Лешня, Слуцкі павет, Мінская губерня, цяпер у Капыльскім раёне — 6 лістапада 1971) — дзеяч рэвалюцыйнага руху ў Заходняй Беларусі.
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
У 1926 годзе арыштаваны польскімі ўладамі і ў 1928 годзе засуджаны на пажыццёвае турэмнае зняволенне. У Вялікую Айчынную вайну з лістапада 1942 года — у партызанах, са жніўня 1943 года — камісар 1-га камсамольскага атрада брыгады «Камсамолец» Баранавіцкай вобласці. У 1944—1968 гадах — старшыня Мірскага райвыканкама, Карэліцкага пасялковага савета, першы сакратар Любчанскага, Карэліцкага РК КПБ. Член Рэвізійнай камісіі КПБ у 1959—1966 гадах. Дэпутат Вярхоўнага Савета БССР другога склікання (1947—1951).
Ушанаванне памяці[правіць | правіць зыходнік]
У гонар Жалезняковіча названа вуліца ў гарадскім пасёлку Карэлічы.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 3: Гімназіі — Кадэнцыя / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 1996. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0041-2.