Павел Мікалаевіч Сцяпанаў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Павел Мікалаевіч Сцяпанаў
Дата нараджэння 25 снежня 1895 (6 студзеня 1896)
Месца нараджэння
Дата смерці 1982
Месца смерці
Месца пахавання
Род дзейнасці урач, выкладчык універсітэта, ваенны ўрач, медыцынскі адміністратар, загадчык кафедры, тэрапеўт
Месца працы
Навуковая ступень доктар медыцынскіх навук[1] (1944)
Навуковае званне
Альма-матар

Павел Мікалаевіч Сцяпанаў (25.12.1895 (06.01.1896), Нікольскае, Спаскі павет, Казанская губерня — 1982, Смаленск) — савецкі ўрач-тэрапеўт. Доктар медыцынскіх навук (1944), прафесар (1945)[2].

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся 25 снежня 1895 года (6 студзеня 1896 года па новым стылі) ў с. Нікольскае Спаскага павета Казанскай губерні ў сялянскай сям’і.

Закончыў медыцынскі факультэт Азербайджанскага ўніверсітэта (1927). Працаваў у Бакінскім медыцынскім інстытуце (1927—1929), Хачмазскай раённай бальніцы і трапічнай станцыі (Азербайджан, 1929—1930), Маскоўскім інстытуце гематалогіі і пералівання крыві (1930—1932), 2-м Маскоўскім (1932—1939), Сталінабадскім (1941—1949) медыцынскіх інстытутах[2].

У 1949—1953 гадах — загадчык кафедры шпітальнай тэрапіі Мінскага медыцынскага інстытута, адначасова ў 1949—1951 гадах — галоўны тэрапеўт Міністэрства аховы здароўя БССР. У 1953—1970 гадах — загадчык кафедры шпітальнай тэрапіі Смаленскага медыцынскага інстытута[3].

Памёр у 1982 годзе ў Смаленску. Пахаваны ў Смаленску.

Навуковая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Навуковыя інтарэсы: гематалогія; нагнаіцельныя працэсы ў лёгкіх; лячэнне рэўматызму; інфекцыйныя хваробы[2].

Бібліяграфія[правіць | правіць зыходнік]

  • Язвенная болезнь желудка и двенадцатиперстной кишки / П. Н. Степанов. — Минск, 1951.
  • Вірусны грып / П. Н. Сцяпанаў. — Мінск, 1952.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Степанов Павел Николаевич // Заведующие кафедрами и профессора Минского медицинского института (1921—1996) : биографический справочник / Н. Ф. Змачинская, М. В. Мальковец, А. Н. Пересада. — Минск, 1999. — С. 177—178.