Павел Іванавіч Шорац

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Павел Шорац)
Футбол
Павел Шорац
Поўнае імя Павел Іванавіч Шорац
Нарадзіўся 30 студзеня 1998(1998-01-30)[1] (26 гадоў)
Грамадзянства  Беларусь
Пазіцыя абаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Беларусь Ліда
Нумар 2
Клубная кар’ера[* 1]
2014—2018 Беларусь Ліда 60 (6)
2018 Польшча Мажыцка (Морынь) 11 (2)
2019 Беларусь Ліда 13 (0)
2019—2020 Беларусь Энергетык-БДУ (Мінск) 8 (0)
2020   Беларусь Ліда 8 (1)
2021— Беларусь Ліда 53 (4)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 6 студзеня 2023.

Павел Шорац (нар. 30 студзеня 1998, Ліда) — беларускі футбаліст, абаронца клуба «Ліда».

Клубная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Выхаванец лідскай ДЮСШ, з 2014 года пачаў прыцягвацца да складу клуба «Ліда» ў Першай лізе. У 2017 годзе канчаткова замацаваўся ў складзе і стаў адным з асноўных ігракоў каманды. У ліпені 2018 года пакінуў лідскі клуб[2]. Пераехаў у Польшчу і стаў выступаць за клуб пятага дывізіёна «Мажыцка», аднак у студзені 2019 года вярнуўся ў «Ліду»[3].

З ліпеня 2019 года знаходзіўся на праглядзе ў «Энергетыку-БДУ» і ў жніўні падпісаў кантракт з клубам[4]. 16 жніўня 2019 года дэбютаваў у Вышэйшай лізе, калі выйшаў у стартавым складзе ў матчы супраць «Гомеля» (1:1) і быў заменены ў другім тайме. У сезоне 2019 згуляў яшчэ ў шэсці матчах, а ў 2020 годзе стаў выступаць пераважна за дубль.

У ліпені 2020 года быў аддадзены ў арэнду «Лідзе»[5], а на наступны год перайшоў у лідскі клуб ужо на трывалай аснове. У 2022 годзе стаў капітанам каманды.

Статыстыка выступленняў[правіць | правіць зыходнік]

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2014 Д2 Ліда Беларусь 2 0
2015 Д2 Ліда Беларусь 10 0
2016 Д2 Ліда Беларусь 10 0
2017 Д2 Ліда Беларусь 28 4
2018 (1) Д2 Ліда Беларусь 10 2
2018/19 (1) Д5 Мажыцка Польшча 11 2
2019 (1) Д2 Ліда Беларусь 13 0
2019 (2) Д1 Энергетык-БДУ Беларусь 7 0
2020 (1) Д1 Энергетык-БДУ Беларусь 1 0
2020 (2) Д2 Ліда Беларусь 8 1
2021 Д2 Ліда Беларусь 29 3
2022 Д2 Ліда Беларусь 24 1

Зноскі