Лідскі раён
| Герб |
|
| Краіна | Беларусь |
| Уваходзіць у | Гродзенскую вобласць |
| Уключае | 276 сельскіх населеных пунктаў 15 сельсаветаў |
| Адміністрацыйны цэнтр | Ліда |
| Афіцыйныя мовы | Родная мова: беларуская 53,48 %, руская 41,75 % Размаўляюць дома: беларуская 30,81 %, руская 61,07 %[1] |
| Насельніцтва (2009) |
135 096 чал.[1] (1-е месца) |
| Шчыльнасць | 86,12 чал./км² |
| Нацыянальны склад | беларусы — 51,38 %, палякі — 35,28 %, рускія — 9,35 %, украінцы — 1,68 %, іншыя — 2,31 %[1] |
| Плошча | 1 566,74[2] км² (6-е месца) |
| Афіцыйны сайт | |
Лідскі раён — адміністрацыйная адзінка ў складзе Гродзенскай вобласці.
Утвораны 15 студзеня 1940 ў складзе Баранавіцкай вобласці, з 20 верасня 1944 раён ў складзе Гродзенскай вобласці, з 1962 ў сучасных межах. У складзе раёна гарады Ліда і Бярозаўка, рабочы пасёлак Першамайскі, 276 сельскіх населеных пунктаў, 15 сельсаветаў: Беліцкі, Бердаўскі, Ваверскі, Ганчарскі, Голдаўскі, Дакудаўскі, Дварышчанскі, Дзітвянскі, Дубровенскі, Крупаўскі, Мажэйкаўскі, Пескаўскі, Тарноўскі, Траццякоўскі, Ходараўскі.
Змест |
[правіць] Прырода
Тэрыторыя раёна знаходзіцца ў межах Лідскай раўніны і Нёманскай нізіны. Паверхня раўнінная, пераважаюць вышыні 130—180 м, найвышэйшы пункт — 207 м (за 8 км на поўнач ад Ліды). Карысныя выкапні: торф, пясок, жвір, гліна, мел. Сярэдняя тэмпература студзеня −5,7°C, ліпеня 17,6°C, ападкаў 604 мм за год, вегетацыйны перыяд 194 дні. З паўночнага ўсходу на паўднёвы захад ўздоўж мяжы з Навагрудскім і Дзятлаўскім раёнамі працякае рака Нёман, якая мае прытокі Гаўя (з Жыжмой), Дзітва (з Лідзеяй), Лебяда, Нарва, Астроўна. На тэрыторыі раёна азёры Вялічкаўскае і Глухава. Глебы сельгасугоддзяў дзярнова-падзолістыя (50,6 %), дзярнова-падзолістыя забалочаныя (19,5 %), тарфяна-балотныя (14,8 %), дзярновыя забалочаныя (12,7 %) і інш. Пад лесам 27 % тэрыторыі. Пераважаюць лясы хваёвыя, яловыя, бярозавыя, найбольшыя масівы на ўсходзе — частка Нёманскіх лясоў. Балоты займаюць 13,4 % тэрыторыі раёна, з іх асушана каля 7,2 тыс. га; найбольш вялікія Дакудаўскае балота, Жыжма. Заказнік рэспубліканскага значэння «Дакудаўскі».
[правіць] Насельніцтва
Нацыянальны склад насельніцтва (паводле перапісу 2009, %): беларусы - 51,4, палякі - 35,3, рускія - 9,4, украінцы - 1,7. Беларускую мову назвалі роднай 53,5% жыхароў раёна.
[правіць] Гаспадарка
Галоўны гаспадарчы цэнтр раёна - горад Ліда. У горадзе Бярозаўка працуе шклозавод "Нёман", хлебазавод. Дзейнічаюць торфапрадпрыемствы ў Дзітве і Першамайскім. У в. Даржы знаходзяцца ільнозавод і завод мяса-касцяной мукі.
У раёне 16 сельскагаспадарчых прадпрыемстваў, 33 фермерскія гаспадаркі. Вырошчваюць збожжавыя і кармавыя культуры, бульбу, лён. Развіваецца мяса-малочная жывёлагадоўля, свінагадоўля. Працуе Лідская птушкафабрыка.
[правіць] Выдатныя мясціны
- Пакроўская царква ў в. Ганчары (XVIII ст.)
- Царква Раства Багародзіцы ў в. Голдава (XVIII ст.)
- Крыжаўзвіжанская царква ў в. Бабры (XVIII ст.)
- Крыжаўзвіжанская царква ў в. Беліца (пач. ХХ ст.)
- Пакроўская царква ў в. Збляны (ХХ ст.)
- Міхайлаўскі касцёл у в. Нецеч (ХІХ ст.)
- Міхайлаўскі касцёл у в. Белагруда (пач. ХХ ст.)
- Сядзібны комплекс у в. Малое Мажэйкава (ХІХ ст.)
- Сядзібны комплекс у в. Тарнова (ХІХ — пач. ХХ ст.)
- Помнікі землякам, якія загінулі ў Вялікую Айчынную вайну
- Брацкія магілы савецкіх воінаў і партызан
- Магілы ахвяр фашызму
- Помнікі археалогіі паблізу вёсак Белагруда, Беліца, Беневічы, Гарняты, Дакудава, Збляны, Красоўшчына і інш.
Гл. таксама Горад Ліда #Выдатныя мясціны
[правіць] Вядомыя асобы
Гл. таксама Горад Ліда #Вядомыя ўраджэнцы і жыхары
[правіць] Гл. таксама
[правіць] Літаратура
- Памяць: Ліда. Лідскі р-н: Гіст.-дак. хронікі гарадоў і р-наў Беларусі / Рэдкал. В. Баранаў і інш. - Мн.: Беларусь, 2004.
- А. С. Макарэвіч. Спіс незацверджанай шляхты Лідскага павета за 1853 г. як каштоўная крыніца па сацыяльна-дэмаграфічнай гісторыі і генеалогіі краю // Архіварыус, № 6. Мн., 2008
[правіць] У Сеціве
Зноскі
- ↑ 1,0 1,1 1,2 Вынікі перапісу 2009 года
- ↑ «Дзяржаўны зямельны кадастр Рэспублікі Беларусь» (па стане на 1 студзеня 2011 г.)