Павет Ляэнэ-Віру
З пляцоўкі Вікіпедыя.
| Герб |
Сцяг |
| Краіна | Эстонія |
| Адміністрацыйны цэнтр | Горад Ракверэ |
| Вялікі горад | Раквэрэ |
| Насельніцтва (2009) | 67,151[1] чалавек |
| Плошча | 3 628 км² |
| Павет Ляэнэ-Віру на Вікісховішчы | |
Ляэнэ-Віру (эст. Lääne-Virumaa або Lääne-Viru maakond) - павет у Эстоніі, размешчаны ў паўночна-ўсходняй частцы краіны. З поўначы амываецца водамі Фінскага заліва. Мяжуе з паветамі Іда-Віру на ўсходзе, Йыгева на поўдні і Хар'ю і Ярва на захадзе. Адміністрацыйны цэнтр - горад Ракверэ. Павет у адміністрацыйным дачыненні дзеліцца на 2 горада і 13 воласцяў. Паўднёвая частка павета знаходзіцца ў межах Пандыверэскага ўзвышша. Там размяшчаецца шырокая карставая зона, адкуль бяруць пачатак многія рэкі.
У павеце знаходзіцца найстарэйшы ў Эстоніі Лахемааскі нацыянальны парк.
Зноскі
- ↑ «Population by sex, ethnic nationality and County, 1 January». stat.ee. Statistics Estonia. 1 January 2009.