Падзаконны акт

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Падзаконны прававы акт — прававы акт дзяржаўнага органа, выдадзены ў межах яго кампетэнцыі, у адпаведнасці з законам або на яго аснове і ў мэтах яго выканання. Падзаконны прававы акт мае больш нізкую юрыдычную сілу , чым закон.

Да найбольш важных падзаконных актаў Рэспублікі Беларусь адносяцца ўказы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, Пастановы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь, акты міністэрстваў і ведамстваў - загады, інструкцыі, пастановы, інструкцыі, правілы, статуты і інш. Да падзаконных актаў адносяцца таксама акты органаў мясцовага самакіравання, лакальныя нарматыўныя акты. Усе гэтыя акты адыгрываюць значную ролю, таму што могуць быць выдадзены толькі ў межах закона. Яны з'яўляюцца падначаленымі, другаснымі актамі адносіна закона і атрымліваюць юрыдычную сілу толькі ў тым выпадку, калі яны не супярэчаць закону.

Іерархія падзаконных актаў адпавядае іерархічнай структуры дзяржаўнага апарату.