Пакаленне 1898

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці

Пакаленне 1898 (ісп.: Generación del 98) — назва, якая зацвердзілася за групай іспанскіх пісьменнікаў, што востра перажылі ў сваёй творчасці канчатковы крах Іспанскай імперыі, які давяршыўся паразай у іспана-амерыканскай вайне, стратай у 1898 Кубы, Пуэрта-Рыка, Філіпінскіх астравоў і глыбокім сацыяльным, маральным, палітычным крызісам у краіне. Большасць з іх нарадзіліся ў дзесяцігоддзе паміж 1864 і 1875 гадамі. Сама назва прыдумана Асарынам.